Раска

род расьлінаў

Ра́ска (Lemna), жабіна дзяружка — род кветкавых расьлінаў сямейства ароньнікавых.

Раска
Раска малая (Lemna minor)
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя расьліны (Angiosperms)
КлясаАднадольныя (Monocots)
АтрадШальнікакветныя (Alismatales)
СямействаАроньнікавыя (Araceae)
ПадсямействаLemnoideae
РодРаска
Бінамінальная намэнклятура
Lemna L.
ITIS 42588 ·

Каля 10—13 відаў. Пашыраны амаль усюды. На Беларусі распаўсюджаны 3 віды.

Трапляюцца ў азёрах, старыцах, канавах, часам утвараюць суцэльнае покрыва на паверхні стаячага вадаёма.