Ранча «Піковая сямёрка»
Чэскі камэдыйны тэлесэрыял
«Ранча „Піковая сямёрка“» (па-чэску: Ranč U Zelené sedmy) — чэскі камэдыйны тэлесэрыял Івы і Эвы Пэлантаў, прэм’ера якога адбылася ў 1998 року. Зь першых сэрыяў сэрыял карыстаўся глядацкай увагаю. Выходзіў на Чэскім тэлебачаньні да 2005. Паводле сэрыялу таксама была выдадзеная кніга з малюнкамі Гонзы Вычытала.
Ранча «Піковая сямёрка» | |
Ranč U Zelené sedmy | |
Жанр | сямейная камэдыя |
---|---|
Сцэнарыст |
|
Рэжысэр | Міраслаў Балайка |
У ролях |
|
Краіна | Чэхія |
Колькасьць сэзонаў | 3 |
Колькасьць сэрыяў | 42 (3 сэзоны) |
Мова | чэская |
Вытворчасьць | |
Прадусар | |
Апэратар | |
Вытворчасьць |
|
Месца здымак | Ostrovec-Lhotka[d], Hořovice[d][3] і Zbiroh[d][3] |
Даўжыня сэрыі | 26 хвілін (кароткая вэрсія) 52 хвіліны (доўгая вэрсія)[1] |
Трансьляцыя | |
Тэлеканал | Чэскае тэлебачаньне |
На экранах | 1998—2005 — |
Спасылкі | |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьКудрны — звычайная сям’я, якая жыве ў праскіх Высачанах. Нечакана ім дастаецца ў спадчыну вясковая сядзіба дзядзькі Губэрта. Сьпярша яны прыяжджаюць туды па выходных, пасьля дзеці застаюцца з бабуляй і па сьвятах, але ўрэшце ўся сям’я перасяляецца ў вёску.
Пэрсанажы
рэдагаваць- Мама (Мілена Штайнмаслава) — оптык. Прыхільніца здаровага харчаваньня ўсяе сям’і. Набывае ў краме за вялікія грошы казінае малако, а пасьля пераезду ў вёску заводзіць казу й іншую свойскую жывёлу.
- Тата (Міраслаў Нога, агучыў Пётар Рыхлы) — праграмоўца. На дачы паводзіцца так, што даводзіць жонку да шаленства, а сямейны бюджэт — да дзіркі. Марыць пра каня, і на саракагодзьдзе гэтая мара спраўджваецца.
- Сьцяпан (Мар’ян Бэнік) — 12-гадовы сын. Апавядальнік усяе гісторыі. Жадаў мець сабаку, таму, калі на Раство атрымаў у падарунак сабачы каталёг, быў расчараваны. На зьдзіўленьне, уранку перад домам яго чакаў сапраўдны сабака Падарунак, якога яму падаравала бабуля. Камэру атрымаў дзякуючы бабулінаму неспадзяванаму «каскадэрскаму труку» ў дзень ейнага вясельля ў конкурсе на тэлебачаньні. У каханьні не здабыў шчасьця. З-за неразьдзельнага каханьня да аднаклясьніцы Маркеткі Чымпэравай падумваў пра самагубства.
- Мацей (Павал Зэднічак) — 6-гадовы сын. Заўжды мае пад рукой што-небудзь хітрае і годна карыстаецца сваім мінулым жыцьцём, кажучы: «А вось я ў мінулым жыцьці…» Паколькі ён наймалодшы дзіцёнак у сям’і, маці даруе яму любую шкоду і не дае крыўдзіць іншым.
- Эліс (Івана Шкаркава) — 15-гадовая дачка. Сапраўднае імя Элішка, захапляецца ангельскай мовай і таму завецца на ангельскі манэр (ад Элізабэт). Ейнае каханьне да настаўніка ангельскае мовы Майка скончылася ў Празе судзімасьцю за тое, што пасьля разрыву з Майкам (які закахаўся ў кітаянку) яна зацягнулася ў праходзячую дэманстрацыю. Ейны другі аб’ект каханьня, уласьнік аўтакрамы Павал, не падабаецца нікому, акрамя Мацея. Мама жадала б бачыць жаніхом Эліс вэтэрынара Гроха.
- Адэлька (Клара Тласкалава). Мама сьпярша хацела нарадзіць яе дома, сярод сям’і. У апошнюю хвіліну раптоўна перадумала, і Эліс давялося везьці яе ў радзільню. Дзякуючы ёй дзед Ержабэк паладзіў сваю скрыпку і зноў стаў на ёй іграць.
- Бабуля (Яна Шцепанкава). Бабуля з разьвітым пачуцьцём гумару. Працавала кіроўцай трамваю. Ніхто не зьвяртаў увагі на яе пярэчаньні што да пераезду ў вёску. Пазьней прысабечыла ўсе заслугі сабе ў кніжнай вэрсіі сэрыялу.
- Ержабэк (Любамір Костэлка) — сусед, які можа паразумецца з усімі, акрамя бабулі. Пасьля з бабуляй пасябравалі і ўрэшце ажаніліся. Для сябе і сяброў гоніць дома гарэлку, называную Ержабкавіцай.
- Анічка (Патрыцыя Саларжыкава). Аднаклясьніцы яе недалюбліваюць за тое, што гуляла з Мацеем.
- Маркета. Новая вучаніца ў клясе, і Сьцяпан у яе вельмі моцна закахаўся. Каб заваяваць яе, прапанаваў Маркеце пракаціцца на кані Губэрце. Катаючыся на лузе, Маркета ўцякла на кані ад Сьцяпана. Так яны выяжджалі яшчэ двойчы, пакуль Сьцяпан не зразумеў, што яна радая бачыць каня, а не яго.
Сьпіс сэрыяў
рэдагаваць№ | Беларуская назва | Арыгінальная назва |
---|---|---|
Першы сэзон | ||
01 | Як мы сталі фэрмэрамі | Jak jsme se stali rančery |
02 | Як мы памножыліся | Jak jsme se rozmnožili |
03 | Як мы касілі | Jak jsme kosili |
04 | Як мы знайшлі ваду | Jak jsme našli vodu |
05 | Як нас змусілі да прадпрымальніцтва | Jak jsme byli dohnáni k podnikání |
06 | Як мы дачакаліся божых дароў | Jak jsme se božích darů dočkali |
07 | Як мы сталі гадаваць коні | Jak jsme se stali chovateli koní |
08 | Як я ўпершыню закахаўся | Jak jsem se poprvé zamiloval |
09 | Як тата зьбіраў трактар | Jak tatínek stavěl traktor |
10 | Як мама палюбіла Падарунка | Jak maminka začala mít ráda Dárečka |
11 | Як Эліс не зазнала шчасьця | Jak Elis ke štěstí nepřišla |
12 | Як бабулю апанаваў дух пані Дабрамілы Рэтыгавай | Jak do babičky vstoupil duch Dobromily Rettigové |
13 | Як мама залягла ў зімовую сьпячку | Jak maminka k zimnímu spánku ulehla |
14 | Як мы ўсе захварэлі на кляўстрафобію | Jak jsme dostali všichni klaustrofobii |
Другі сэзон | ||
15 | Пятніца, 13 на фэрме | Černý pátek na Ranči |
16 | Як мы зноў адшукалі страчаны рай | Jak jsme znovu našli ztracený ráj |
17 | Як выбухла чэска-амэрыканская вайна | Jak vypukla česko-americká válka |
18 | Як мы здабылі міжнародную ганьбу | Jak jsme zažili mezinárodní ostudu |
19 | Як мы здымалі не вагаючыся | Jak jsme neváhali a točili |
20 | Як над фэрмай заблішчэлі лепшыя часы | Jak se nad rančem zablýsklo na lepší časy |
21 | Як мы вярнуліся ў мінулае стагодзьдзе | Jak jsme se vrátili do minulého století |
22 | Як мы прабіліся ў фінал | Jak jsme se probojovali do finále |
23 | Як у мяне зьявіліся добрыя помыслы | Jak jsem začal mít dobré nápady |
24 | Як мы ўваскрасілі Яахіма Краўса | Jak jsme vzkřísili Joachima Krauseho |
25 | Як мы ўсе перажылі шок | Jak jsme všichni utrpěli šok |
26 | Як Эліс ехала ральлі | Jak Elis jela rallye |
27 | Як мы былі немаўлятамі і японцамі | Jak jsme měli kojence i Japonce |
28 | Як спраўдзілася прароцтва | Jak se věštba splnila |
Трэці сэзон | ||
29 | Jak jsme se vším praštili | |
30 | Jak se Elis postavila globalizaci | |
31 | Jak se v naší rodině rozmohlo kuplířství | |
32 | Jak jsme závodili | |
33 | Jak jsme mechanizovali naši rostlinnou výrobu | |
34 | Jak jsme se stali závisláky | |
35 | Jak jsme se vzbouřili | |
36 | Jak jsme se léčili ze závislosti | |
37 | Jak jsme mamince plnili její sen | |
38 | Jak se nám ztracená dcera navrátila | |
39 | Jak jsme se neodvážili zeptat | |
40 | Jak jsem málem přišel o život | |
41 | Jak jsme se všichni drbali | |
42 | Jak kostky byly vrženy | |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ranč v Evropě a zámoří (чэс.) Ranč U Zelené sedmy. Česká televize. Праверана 5 красавіка 2014 г.
- ^ а б Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ а б Kde se točilo
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Пра сэрыял (чэс.) на бачыне Чэскай тэлевізіі
- Ранча «Піковая сямёрка» (анг.) на сайце IMDb
- Ранча «Піковая сямёрка»(недаступная спасылка) на Белсаце
- «Ранча „Піковая сямёрка“» ў беларускім перакладзе