Рамэо і Джульета: сцэна ў грабніцы

«Рамэо і Джульета: сцэна ў грабніцы» — карціна ангельскага мастака Джозэфа Райта, напісаная ў 1790 годзе, якая выстаўлялася ў 1790 і 1791 годзе, на выставе ў Дэрбі ў 1839 гг. у Інстытуце Мэханікі, і цяпер выстаўленая ў Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі. Карціна люструе сцэну з драмы «Рамэо і Джульета» Шэксьпіра, у якой Джульета, якая ўкленчыла ля цела Рамэо, чуе нечыя крокі і паварочвае да сябе кінжал, каб скончыць жыцьцё самагубствам[1][2].

Рамэо і Джульета: сцэна ў грабніцы
англRomeo and Juliet: the Tomb Scene
Мастак Джозэф Райт
Год 1790
Тып палатно, алей
Памеры 180 × 240
Месцазнаходжаньне Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі
Мікелянджэлё, «Тытыюс»

Памеры карціны — 180 на 240 см[3]. Акрамя карціны, музэй Дэрбі выстаўляе эскіз Райта, у якім існуюць зьмены ў малюнках саркафагу і правай нішы, зробленая спроба павялічыць памер малюнку асьветленай сьцяны. Прыцягвае вока гераічная постаць Джульеты, а постаць Рамэо перагукаецца з карцінай Мікелянджэлё «Тытыюс»[4][5]. У карціне выкарыстаныя сьветлавыя эфэкты (спалучэньне цемры і асвятленьня свечкамі), чым асабліва славіўся Райт.

Сэм’юэл Рэйнэр, Выстава ў Дэрбі 1839 году: карціна Райта бачная леваруч на дальняй сьцяне

Задумка карціны прыйшла Райту ў сьнежні 1776 году, калі ён прапанаваў вобраз «Джульета прачынаецца ў грабніцы». Замова на карціну была зробленая брытанскім выдаўцом Альдэрманом Джонам Бойдэлам (Alderman John Boydell) для яго «шэксьпіраўскай галерэі» (першай часткі праекту, накіраванага на заахвочваньне брытанскай школы жывапісу, якая складалася ў выпуску ілюстраванага збору п'есаў Шэксьпіра). Аднак работа спрычыніла паміж імі сур'ёзную сварку[6]. Райт даведаўся, што Бойдэл падзяляў мастакоў на дзьве клясы, і аднёс Райта да другой. Яму павінны былі заплаціць 300 фунтаў, у той час як іншыя мастакі атрымлівалі прыбытак, што вылічаўся тысячамі. Пратэст Райта быў зьвязаны нават ня столькі з фактам страты прыбытку, колькі з стратай рэпутацыі.

Бойдэл быў непахісны, і хоць карціна была гатовая ў тэрмін, у галерэю былі ўключаныя іншыя карціны Райта — «Бура» (цяпер згубленая) і больш сьціплая сцэна непагадзі на карціне «Зімовая казка». «Рамэо і Джульета», якая цяпер лічыцца лепшай з трох яго карцінаў у галерэі, засталася ў Райта. Магчыма, існавалі і іншыя рознагалосьсі, чыньнікам якіх стала стварэньне Джэймзам Норткатам для Бойдэла карціны памерам 9 на 11 футаў на тую ж саму сцэну Рамэо і Джульеты каля магілы[6]. Гэтая карціна была надзвычай станоўча прынятая наведвальнікамі галерэі[7].

Карціна Райта выстаўлялася ў Каралеўскай Акадэміі ў 1790 годзе, але ён ня быў задаволены, бо паводле яго словаў яна былі кепска прадстаўленыя ў сувязі з позьняй дастаўкай. Райт лічыў сябе абражаным з боку Каралеўскай акадэміі мастацтваў і быў усьцешаны выставіць пяць карцінаў у Таварыстве мастакоў Вялікабрытаніі[8]. Карціна была выстаўленая ў Таварыстве і ў наступным годзе, яна была перапрацаваная, але яе па-ранейшаму не атрымалася прадаць[3]. Вядома, што карціна была ўключаная ў выставу ў Інстытуце мэханікі Дэрбі, і яна бачная на карціне Сам'юэла Рэйнэра. Шматлікія з выстаўляных ў Рэйнэра карцінаў былі з калекцыі Джозэфа Страта. Шматлікія экспанаты калекцыі Рэйнэра ўвайшлі ў раньні збор Музэю Дэрбі[9].

Карціна выстаўлялася пасьля сьмерці Райта ў 1801 і 1810 гадах на продаж, але не знайшла пакупніка. У выніку яна была набытая ў душапрыказчыкаў Райта і знаходзілася ў сям'і Окс з 1883 году, пакуль не была набытая для Музэю Дэрбі за 33250 фунтаў стэрлінгаў у 1981 годзе[1].

  1. ^ а б Romeo and Juliet by Joseph Wright, Artfund, accessed March 2011
  2. ^ Romeo and Juliet by Joseph Wright of Derby, Europeana, accessed March 2011
  3. ^ а б Modes, Derby Museum Catalogue, accessed March 2011
  4. ^ Royal Collection
  5. ^ Benedict Nicolson Joseph Wright of Derby: painter of light, Volume 1. — Paul Mellon Foundation for British Art, 1968. — С. 295.
  6. ^ а б Benedict Nicolson Joseph Wright of Derby: painter of light, Volume 1 p.155. — Paul Mellon Foundation for British Art, 1968. — P. 295.
  7. ^ James Northcote, A Monument Belonging to the Capulets (1789), Shakespeare Illustrated, accessed March 2011
  8. ^ 'Candidates for fame': the Society of Artists of Great Britain, 1760—1791, Matthew Hargraves, Yale University Press, 2005, 244 pages, accessed March 2011
  9. ^ Sarah Allard Goodey's Derby p.96. — Breedon Books, 2003. — С. 157. — ISBN 1 85983 379 9

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Рамэо і Джульета: сцэна ў грабніцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў