Райцаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Ра́йцаўскі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Райца.
Гісторыя
рэдагаваць4 красавіка 2017 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Белыя Лугі, Варонча, Горбатавічы, Куневічы, Літараўшчына, Мінакі, Падгайна, Равіны, Раманы, Саленікі, Трасейкі, Труднава, Цінявічы — ліквідаванага Варанчанскага сельсавету[1].