Разэнборскі замак
Разэнбо́рскі за́мак (па-дацку: Rosenborg Slot) — рэнэсансны замак у Капэнгагене (Данія), пабудаваны ў пачатку XVII стагодзьдзя як лецішча караля Крыстыяна IV.
Разэнборг | |
Rosenborg Slot | |
Від на Разэнборскі замак з боку саду | |
Тып | Замак |
---|---|
Архітэктурны стыль | Дацкае Адраджэньне |
Месцазнаходжаньне | Данія, Капэнгаген |
Замоўца | Крыстыян IV |
Пачатак будаўніцтва | 1606 |
Сканчэньне будаўніцтва | 1624 |
Архітэктар | Ганс ван Стэнвінкель (малодшы), Бэртэль Лянге |
Каардынаты | 55°41′8″ пн. ш. 12°34′40″ у. д. / 55.68556° пн. ш. 12.57778° у. д.Каардынаты: 55°41′8″ пн. ш. 12°34′40″ у. д. / 55.68556° пн. ш. 12.57778° у. д. |
Разэнборг |
Мінуўшчына
рэдагавацьБудаўніцтва скончылася ў 1624 року, да 1710 замак быў каралеўскай рэзыдэнцыяй, пасьля караляваньня Фрэдэрыка IV цырымоніі ў ім адбываліся толькі двойчы: у сувязі з пажарам у Крыстыянсборскім палацы 1794 року і ў часе нападу брытанцаў на Капэнгаген у 1801.
Архітэктура
рэдагавацьРазьмешчаная на трэцім паверсе Даўгая заля была скончаная ў 1624 року і пачаткова прызначалася для баляваньня. Пазьней стала выкарыстоўвацца каралём для прыёму візытаў і бяседаў. З другой паловы XIX стагодзьдзя вядомая пад назовам «Рыцарскае залі».
Крыстыян V часткова мадэрнізававаў залю і зьмясьціў дванаццаць габэленаў зь перамогамі ў Сконскай вайне. Цяперашняя атынкаваная столя паходзіць з пачатку XVIII стагодзьдзя, на ёй выяўлены герб Даніі, а паабапал разьмешчаныя ордэны Слана і Данэброга. Бакавыя рэльефы адлюстроўваюць гістарычныя падзеі ад першых гадоў караляваньня Фрэдэрыка IV, сярод якіх вызваленьне прыгонных, заснаваньне драгунаў і рушаньня.
Зборы
рэдагавацьЗ 1838 року Разэнборскі замак адкрыты для наведваньняў і агляду каралеўскіх збораў ад канца XVI да XIX стагодзьдзя.
Асаблівую цікавасьць для турыстаў уяўляе скарбніца з каралеўскімі каштоўнымі камянямі і рэгаліямі(en), тут жа захоўваюцца і каранацыйны дыван, і троннае крэсла.
Вакол замку разьбіты Каралеўскі сад, таксама вядомы як «Разэнборскі замкавы сад». Гэта найстарэйшы каралеўскі сад Даніі, аздоблены ў рэнэсансным стылі Крыстыянам IV неўзабаве пасьля пабудовы замку. Сады наведваюць, акрамя мясцовых жыхароў, каля 2,5 мільёнаў турыстаў штогод.