Разьбітае сэрца пацана
Разьбітае сэрца пацана — беларускі музычны поп-гурт, заснаваны напрыканцы 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Вылучаецца тым, што піша й выконвае свае песьні на трасянцы.
Разьбітае сэрца пацана | |
Гады | канец 90-х — нашы дні |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | трасянка |
Удзельнікі | Дзяніс Тарасенка Павал Гарадніцкі |
Гісторыя
рэдагавацьТрас-поп калектыў «Разьбітае сэрца пацана» быў заснаваны ў сьценах Унівэрсытэту культуры ў канцы 1990-х. Задумалі такую справу два студэнты гэтае ўстановы: Дзяніс Тарасенка, вядомы па гурце «Склеп» і Саша Маленькі (пазьней вядомы ды-джэй Цім Карамыслаў). Дуэт праіснаваў пару дзён, даў шэраг канцэртаў у аўдыторыі, усіх заваяваў і сышоў у нябыт да 2005 году, калі Дзяніс Тарасенка з аднакурсьнікам Паўлам Гарадніцкім рэанімавалі ансамбль, пакінуўшы назоў, канцэпцыю, і прылады: баян і піяніна-раяль-сынтэзатар. Калектыў стаў прабівацца на вяршыні шоў-бізнэсу. Праводзіліся акцыі «Даеш трохразавае пітаніе ў студзенчаскія масы» — канцэрт проста ў «кулькоўскай» сталовай падчас абеду, фаер-шоў з пэтардамі і іншы рух. У гэты час да гурту далучаецца падтанцоўка, якая часта зьмяняе назвы: «Гаечкі», «Зорачкі», «Плахішкі» (сышлі з «Харошак»), «ЭВМ» і «Расьцішка». У 2006 да калектыву далучаюцца бас-гітарыст Андрэй «Эндру» Восіпчык, вядомы па гуртах Exist, Long Play і Parason, бубнач Юры Сізоў. Дзяніс зьмяняе баян на гітару, Павал раяль на флейту, і ў 2007 годзе ансамбль прыступае да запісу першага і пакуль адзінага альбома «Розавы закат». У запісе прынялі ўдзел усе вышэйзгаданыя музыкі, а таксама заснавальнік гурту «Ананімка й Касіяпея» Лібэрзон. Частка матэрыялу была запісаная на хатняй студыі Юрыя «Хобіта» Купрашова, а астатняе — на студыі «Селах». У актыве гурта сярод іншых канцэрты ў менскім Палацы мастацтваў з «Сашам і Сірожам», у маскоўскім Цэнтры імя Мэерхольда, у віленскім клюбе BiXX.
Тэматыка песень
рэдагавацьУ асноўным, гурт раскрывае ў сваіх песьнях тэму непадзеленага каханьня, між тым перамяжоўваючыся жартоўнымі момантамі з жыцьця мясцовага вясковага «пацана».
Дыскаграфія
рэдагаваць2011 — Не налівай (Вігма)
рэдагаваць- Не налівай (intro);
- Сінус–косінус;
- Пакуты якутаў;
- Walli-e;
- Раўбічы;
- Вітаміны;
- Хонгільдон;
- Разьбітае сэрца;
- Смартфон;
- Чорны ніз, белы верх;
- Лук–чэснок;
- Ніферціці;
- Не налівай (outro).
2021 — Ашчушчэнія (Menka)
рэдагаваць2022 — Шанс/off
рэдагавацьНекаторыя песьні
рэдагаваць- «Розавы закат»
- «Бэйба-чунайт»
- «Палюбіла гапара»
- «БРСМ»
- «Жэншчыны»
- «Аграгарадок»
- «Чупа-чупс»
Склад
рэдагаваць- Павел Гарадніцкі, флейта, клавішы, вакал, словы і музыка,
- Дзяніс Тарасенка, гітары, клавішы, вакал, словы і музыка,
- Эндру Осіпчык, бас-гітара,
- Аляксандар Кавалёў, барабаны, перкусія.