Гадзіньнік (сузор’е)
Гадзі́ньнік (па-лацінску: Horologium, Hor) — невялікае цёмнае сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба.
Гадзіньнік | |
Лацінская назва | Horologium |
---|---|
· у родным склоне | Horologii |
· скарот | Hor |
Простае ўзьняцьцё | 3г |
Схіленьне | −60° |
Квадрант | SQ1 |
Плошча | 249 кв. гр. (58-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 10 |
Зорак з плянэтамі | 2 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 1 |
Найярчэйшая зорка | α Hor (3,85m) |
Найбліжэйшая зорка | GJ 1061 (11,99 сьв. г., 3,66 пк) |
Аб’екты Мэсье | 0 |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +30° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу сьнежня. |
Адметнасьці
рэдагавацьЗоркі
рэдагавацьСузор’ Гадзіньнік ня мае яскравых зорак. Найярчэйшай зоркай зьяўляецца α Гадзіньніка — аранжавы гігант зорнай велічыні 3,9, што знаходзіцца за 117 сьв. гадоў ад Зямлі. β Гадзіньніка — белы гігант зорнай велічыні 5,0 за 314 сьв. гадоў ад Зямлі.
Хоць Гадзіньнік ня мае яскравых адметных зорак, у ім ёсьць некалькі зьменных зорак. R Гадзіньніка — чырвоны гігант з клясы мірыд, які мае вельмі шырокі дыяпазон зорных велічынь: ад мінімальнай велічыні 14,3 да максымальнай 4,7; пэрыяд гэтай зьменнай зоркі складае каля 13 месяцаў.[1]
Аб’екты глыбокага космасу
рэдагавацьСузор’ю Гадзіньнік бракуе ня толькі адметных зорак, але і аб’ектаў глыбокага космасу. Тут маецца колькі шаравых скупнасьцяў, як то NGC 1261, якая мае зорную велічыню 8 і знаходзіцца за 44 000 сьв. гадоў ад Зямлі.[1] У сузор’і знаходзіцца шаравая скупнасьць Arp-Madore 1, якая зьяўляецца найаддаленейшай вядомай шаравой скупнасьцю у Млечным Шляху — яна знаходзіцца за 398 000 сьв. гадоў ад Зямлі.
Гісторыя
рэдагавацьСузор’е Гадзіньнік было створана ў XVIII стагодзьдзі Нікаля Люі дэ Лякайлем,[1] які даў яму першую назву Horologium Oscillitorium (па-беларуску: Гадзіньнік з Хістальнікам[2]), каб адзначыць вынаходніка мэханічнага гадзіньніка, Крыстыяна Гюйгэнса. Пазьней назва была скарочаная, каб пазьбегнуць залішняй грувасткасьці.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Ridpath & Tirion 2001. С. 156—157.
- ^ Гадзіньнік з Хістальнікам // Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел (БНТ)
Літаратура
рэдагаваць- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГадзіньнік (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў