Радыкальная партыя Алега Ляшко

Радыка́льная па́ртыя Але́га Ляшко́ (ранейшая назва — Украі́нская Радыка́льна-Дэмакраты́чная па́ртыя па-ўкраінску: Украї́нська Радика́льно-Демократи́чна Па́ртія) — сучасная партыя ва Ўкраіне, якую ўзначальвае Алег Ляшко.

Радыкальная партыя Алега Ляшко
па-ўкраінску: Радикальна партія Олега Ляшка
RP Lyashko.png
Лідэр партыі Алег Ляшко
Дата заснаваньня 28 верасьня 2010
Штаб-кватэра Мікалаеў, Украіна
Ідэалёгія эканамічны нацыяналізм[d], эўраскептыцызм, папулізм, аграрызм[d] і мілітарызм
Афіцыйны сайт sdpuo.com

ГісторыяРэдагаваць

Украінська Радыкальна-Дэмакратычная партыяРэдагаваць

 
Лягатып УРДП

Украінская Радыкальна-Дэмакратычная партыя была створаная на ўстаноўчым зьезьдзе ў месьце Мікалаеў 18 жніўня 2010. Зарэгістраваная ў Міністэрстве юстыцыі Ўкраіны 28 верасьня 2010 року і стала 184-й партыяй, зарэгістраванай ва Ўкраіне[1][2][3].

На час стварэньня партыі яе ўзначальваў Уладзіслаў Цяліпка. Па стане на 1 чэрвеня 2011 року была прадстаўленая ў 24 з 27 абласьцей Украіны.

Радыкальная партыя Алега ЛяшкоРэдагаваць

8 жніўня 2011 року новым лідэрам партыі стаў народны дэпутат у Вярхоўнай радзе Ўкраіны Алег Ляшко, партыю перайменавалі ў «Радыкальную партыю Алега Ляшко»[4]

Першым намесьнікам кіраўніка стаў Юры Сухін, яшчэ адным намесьнікам прызначылі Ўладзіслава Цяліпку[5].

 
Вынікі выбараў у Вярхоўную раду Ўкраіны 2012

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць