Радзень
Радзень (Радэн), Радзін, Рацін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Радзень лац. Radzień | |
Radin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Rado + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Радзін, Рацін, Радэн |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Радзень» |
Паходжаньне
рэдагавацьРадзін або Рацін, пазьней Радэн (Radin[1], Rattin[1], Radden[2], Rhaden) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[4], германскага rad- 'рада'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: данники на имя Ратина (20 кастрычніка 1500 году)[6]; под капланомъ его икаженскимъ людеи… а Ратиновича Юрка (1537 год)[7]; Jan Radin (2 сакавіка 1758 году)[8]; Edward Raden (1919—1939 гады)[9].
Носьбіты
рэдагавацьРадзяневічы (Radzieniewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[11].
Калінскія-Радзіновічы гербу Лук[12] — літоўскі шляхецкі род[13].
Радэн (Raden) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[14].
На 1906 год існавалі дзьве вёскі з назвай Рацінікі ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[15].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Раднікен.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 428.
- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 348.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1207.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 560.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 21 (1536—1537). — Vilnius, 2019. P. 58.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 41.
- ^ Wykaz części majątków na Litwie Kowieńskiej w latach 1919—1939 w opracowaniu Jerzego Żenkiewicza pt. «Litwa na przestrzeni wieków i jej powiązania z Polską»
- ^ Землевладение в Курляндской губернии. — Митава, 1912. С. 227.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 389.
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 305.
- ^ Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej. T. 6. — Warszawa, 1909. S. 156.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 552.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 343.