Пётар Сямашка
Пётар Міха́йлавіч Сяма́шка (нар. 1949, в. Судабоўка, Смалявіцкі раён, Менскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Пётар Сямашка | |
Міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
6 жніўня 2004 — 4 снежня 2009 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Валянцін Зорын |
Наступнік: | Міхаіл Амельяновіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1949 (75 гадоў) в.Судабоўка, Смалявіцкі раён |
Адукацыя: |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сямашка.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1972 годзе скончыў Беларускі тэхналягічны інстытут, у 1987 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1986 па 1995 гады займаў розныя пасады ў «Мінскзелянбудзе».
З 1995 па 2002 гады быў намесьнікам старшыні Менскага гарвыканкаму, з 2002 году — кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёну Менску.
З 6 жніўня 2004 году — міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1].
4 сьнежня 2009 году вызвалены ад пасады міністра лясной гаспадаркі (у сувязі з выхадам у адстаўку)[2].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (рас.)
- Старонка на праекце «Прэс-дасье» (рас.)