Пётар Прывалаў
Пё́тар Фрало́віч Прыва́лаў (22 сьнежня 1898, в. Смалявічы Чарнігаўскай губэрні, Расейская імпэрыя — 31 сьнежня 1951, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі вайскавод, генэрал-маёр (1940), удзельнік Першай сусьветнай, грамадзянскай і Другой сусьветнай войнаў.
Пётар Фраловіч Прывалаў | ||||
22 сьнежня 1898 — 31 сьнежня 1951 (53 гады) | ||||
Месца нараджэньня | Смалявічы, Чарнігаўская губэрня | |||
---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Масква, РСФСР | |||
Прыналежнасьць | СССР | |||
Род войскаў | пяхота | |||
Гады службы | 1917—1941 | |||
Званьне | генэрал-маёр | |||
Камандаваў | 192-я горнастралковая дывізія | |||
Бітвы/войны | ||||
Узнагароды | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Прывалаў.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПётар Прывалаў нарадзіўся 22 сьнежня 1898 року ў вёсцы Смалявічы Чарнігаўскай губэрні ў сям’і працоўнага. Па сканчэньні вясковай школы цягам сямі гадоў працаваў пекарам і чарнарабочым. У 1917 быў прызваны ў царскае войска, браў удзел у Першай сусьветнай вайне на Заходнім фронце, даслужыўся да званьня унтэр-афіцэра. У сакавіку 1918 далучыўся да Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, служыў ваяром марскога аддзелу, удзельнічаў у бітвах з войскамі Юдзеніча і Калчака, быў паранены[1].
Па вайне да 1925 року Прывалаў камандаваў кулямётнымі зьвязам і ротай. У 1926 скончыў пяхотную школу ў Кіеве і да 1931 року камандаваў рознымі стралецкімі падпадзяленьнямі. Пасьля цягам двух гадоў Прывалаў служыў начальнікам штабу стралковага палку, і трох гадоў — ягоным камандзірам. У 1936—1937 роках ён быў памочнікам камандзіра дывізіі. У чэрвені 1938 прызначаны камандзірам 80-й стралковай дывізіі Кіеўскай асаблівай вайсковай акругі. 4 чэрвеня 1940 яму нададзенае званьне генэрал-маёра. У траўні 1941 скончыў Найвышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вайсковай акадэміі Генэральнага штабу РСЧА, пасьля чаго атрымаў прызначэньне камандзірам 192-й горнастралковай дывізіі ў Кіеўскай асаблівай вайсковай акрузе[1].
У пачатку нямецка-савецкай вайны дывізія Прывалава змагалася на Паўднёва-Заходнім фронце, брала ўдзел у прыгранічным змаганьні і Кіеўскай абарончай апэрацыі. У апошняй дывізія трапіла ў атачэньне і зазнала вялікія страты. У жніўні 1941 року пры спробе выйсьці з атачэньня Прывалаў трапіў у нямецкі палон. Быў утрымліваны ў некалькіх нямецкіх канцэнтрацыйных лягерох. У пачатку траўня 1945 року Прывалаў быў вызвалены зь лягеру Вайсэнбург амэрыканскімі войскамі. Праз савецкую вайсковую місію па рэпатрыяцыі ў Парыжы быў перанакіраваны ў Маскву. Па праверцы ў ворганах НКУС 15 сьнежня 1945 быў арыштаваны і аддадзены пад суд. У 1950 року Вайсковай калегіяй Вярхоўнага Суду СССР прысуджаны да найвышэйшай меры пакараньня. Прысуд быў выкананы 31 сьнежня 1951 року. Пасьмяротна рэабілітаваны 18 сакавіка 1968[1].
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн Чырвонага сьцягу (20.02.1928[2])
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Свердлов 1999. С. 139—142.
- ^ Приказ революционного военного совета Союза Советских Социалистических Республик по личному составу армии № 101. 23 февраля 1928 года. Москва. — М.: Центральная типография НКВМ, 1928. — С. 23. — 36 с. — 430 ас.
Літаратура
рэдагаваць- Свердлов Ф. Д. Советские генералы в плену. — М.: Изд-во фонда «Холокост», 1999. — 246 с. — 500 ас.