Пётар Бялінскі
Пётар Бялінскі (па-польску: Piotr Bieliński; 15 ліпеня 1754-6 сакавіка 1829, Варшава) — прэзыдэнт соймавага суду Царства Польскага, пісар вялікі каронны ад 1787, сэнатар-ваявода. Са шляхецкага роду Бялінскіх гербу Шэліга.
Выкупіў стжыжоўскае дзяржаньне ў Твардоўскага. Шамбалян караля польскага й вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста (1782). Сакратар Пастаяннае Рады, пасол на Чатырохгадовы сойм. У 1784 выкупіў кадзэўскае староства ў Рагалінскага, атрымаў Ордэн сьвятога Станіслава і быў камісарам кароннага скарбу. Пісар вялікі каронны ад 1787. 1 чэрвеня 1791 атрымаў Ордэн Белага арла. 22 ліпеня 1807 атрымаў францускі Ордэн Ганаровага Легіёну. У 1807 кароль саксонскі й князь варшаўскі Фрыдэрык Аўгуст прызначыў яго сэнатарам і ваяводам (гэтыя пасады захаваў і пры ўтварэньні Царства Польскага). У 1825 атрымаў ад імпэратара Аляксандра І графскі тытул. У 1827 прэзыдэнт соймавага суду.