Пяцідзясятніцтва ў Польшчы
Пяцідзясятніцкая царква ў Рэспубліцы Польшчы — вольная пратэстанцкая царква пяцідзясятніцкага кірунку. Другая паводле памеру пратэстанцкая дэнамінацыя Польшчы (пасьля эвангельска-аўгсбурскай), якая налічвае больш за 26 тысячаў вернікаў і 282 зборы. Уваходзіць у Эўрапейскі пяцідзясятніцкі зьвяз і Сусьветны зьвяз Божых збораў. Старшыня рады і галоўны прэзьбітэр — біскуп доктар Марэк Камінскі.
Мінуўшчына
рэдагавацьПяцідзясятнікі на польскіх землях зьявіліся ў пачатку XX стагодзьдзя. Сярод эвангельска-аўгсбурскіх вернікаў Цешынскай Сылезіі нэапіетычнага кірунку пачалося рэлігійнае абуджэньне пяцідзясятніцкага характару. Пасьля выключэньня гэтых асоб зь лютэранскай супольнасьці яны стварылі Зьвяз рашучых хрысьціянаў — першую незалежную супольнасьць польскіх пяцідзясятнікаў. 15 ліпеня 1910 Зьвяз афіцыйна зарэгістраваны ў Цешыне. Да II сусьветнай вайны ён налічваў 2 тысячы вернікаў. Пад нямецкай акупацыяй пяцідзясятніцкія набажэнствы былі забароненыя. У 1947 року пяцідзясятніцкія грамады Цешынскай Сылезіі былі далучаныя да Аб’яднанай эвангельскай царквы(d).
Другая плыня пяцідзясятніцкага руху — Зьвяз цэркваў хрысьціянаў веры эвангельскай — паўстаў у траўні 1929 ў Старой Чаўніцы(d) пад Луцкам. У зьвяз увайшлі пяцідзясятніцкія зборы цэнтральнай, усходняй і крэсавай Польшчы. Перад II сусьветнай вайной гэта было найбольшае пядзісятніцкае аб’яднаньне ў Польшчы. У 1929 року Зьвяз налічваў 12 204 сябры, у 1934 — 15 441, а ў 1937 — 21 501. Пры арганізацыі быў заснаваны Дом сіротаў, Гданьскі біблійны інстытут, ладзіліся канфэрэнцыі.
Па сканчэньні вайны мноства пяцідзясятніцкіх дзеячоў пераехалі ў Польшчу з БССР і УССР. Сярод іх Юзэф Чэрскі, Казімер Чапялюк, Тэадор Максімовіч(d), Францішак Янушэвіч, Уладыслаў Сасульскі, Якуб Селюжыцкі, Сяргей Вашкевіч(d). У 1947 створаная Аб’яднаная эвангельская царква, першым старшынём якой стаў Юзэф Чэрскі. У ейны склад увайшоў і Зьвяз рашучых хрысьціянаў.
Уночы з 19 на 20 верасьня 1950 року службы бясьпекі арыштавалі усіх 199 пяцідзясятніцкіх сьвятароў. У 1953 року пад ціскам уладаў да Аб’яднанай эвангельскай царквы далучыўся Зьвяз хрысьціянаў веры эвангельскай. У 1987 року ён распаўся, пасьля чаго пяцідзясятнікі сталі асобнай царквой. За 10 гадоў колькасьць пяцідзясятніцкіх збораў падвоілася з 88 (у 1988 року) да 175 (у 1998).
Структура
рэдагавацьНайменшай адміністрацыйнай адзінкай у пяцідзясятніцкай царкве ёсьць мясцовыя зборы, якімі кіруюць пастар і рада старэйшынаў. Да сьвятароў адносяць пастараў, эвангелістаў, казальнікаў(d), выкладчыкаў Слова Божага, кіраўнікоў царкоўных установаў, акруговых і галоўнага прэсьбітэраў (біскупа). Царква падзеленая на акругі, якім кіруюць акруговыя прэсьбітэры. Раз на чатыры гады склікаецца Сынод, які абірае галоўнага прэсьбітэра і сябраў Прэзыдыюму галоўнай рады.