Пятро Іосіфавіч Сабіна (нарадзіўся ў 1947 годзе) — беларускі журналіст, пісьменьнік, фатограф.

Родам зь вёскі Міхалкавічы Лагойскага раёну. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1974). Майстар экалягічнай прозы. Піша ў жанрах мастацкай публіцыстыкі і нарысыстыкі. У 19752002 працаваў у галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчаньня Беларускага радыё. Друкаваўся ў часопісах «Беларусь», «Полымя», «Маладосьць», «Беларуская думка» ды іншых. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1998). Жыве ў Менску.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • «Крылатыя хлебаробы» (1983)
  • «Рака трох народаў» (1993)
  • «Плач вады: Экалагічная дылогія» (1995)
  • «Аляксей Кузьміч, фотаальбом» (1995)
  • «Путеводитель по городам и районным центрам РБ» (2004)
  • «Беларусь живописная. Путеводитель» (2006)