Пэлотас
Пэло́тас (па-партугальску: Pelotas) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 343 тысяч чалавек. Горад знаходзіцца за 270 км ад сталіцы штату Порту-Алегры і за 130 км ад мяжы з Уругваем. У месьце маюцца ажно дзьве вышэйшыя навучальныя ўстановы, як то Пэлотаскі фэдэральны ўнівэрсытэт і Пэлотаскі каталіцкі ўнівэрсытэт.
Пэлотас | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1812 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 7 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 53 | ||||
Паштовы індэкс: | 96000-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 31°46′19″ пд. ш. 52°20′34″ з. д. / 31.77194° пд. ш. 52.34278° з. д.Каардынаты: 31°46′19″ пд. ш. 52°20′34″ з. д. / 31.77194° пд. ш. 52.34278° з. д. | ||||
Пэлотас | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.pelotas.rs.gov.br/ |
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя гораду пачалася ў чэрвені 1758 году, калі граф Гоміш Фрэйры дэ Андрадэ ахвяраваў зямлю на беразе возера Патус палкоўніку Тамазу Луісу Азорыю. У 1763 годзе, уцякаючы ад гішпанскай навалы, многія жыхары вёсак шукалі прытулку ў рэгіёне сучаснага гораду. Пазьней таксама сюды прыйшлі ўцекачы з Калоніі-ду-Сакрамэнту, якая была далучаная да гішпанскіх уладаньняў у 1777 годзе. Само ж паселішча зьявілася ў 1780 годзе. Мястэчкам яно сталася 7 красавіка 1832 году, а ў 1835 годзе атрымала статус гораду[2]. У XIX стагодзьдзі Пэлотас быў дзяржаўным цэнтрам вырабу пасушанага мяса джэркі. Гэтая ежа была ключовай у рацыёне рабоў, якія працавалі на плянтацыях цукровага цукру і кавы[3]. На пачатку XX стагодзьдзя ў горадзе быў зафундаваны Пэлотаскі банк, які, аднак, збанкрутаваў у 1930-х гадах.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://clonehub.org/g1.globo.com/rs/rio-grande-do-sul/noticia/2023/06/28/populacao-em-pelotas-rs-e-de-325689-pessoas-aponta-o-censo-do-ibge.ghtml
- ^ «Primeira referência histórica de Pelotas». Prefeitura de Pelotas.
- ^ «O Ciclo do Charque». Universidade Federal de Pelotas