Пэлаё
Пэлаё (па-гішпанску: Pelayo, па-лацінску: Pelagius, па-астурыйску: Pelayu, па-партугальску: Pelágio; каля 690—737) — кароль Астурыі, які панаваў з 718 па 737 гадох.
Пэлаё гішп. Pelayo, лац. Pelagius | |
Статуя Пэлаё ў даліне Кавадонгі. | |
Кароль Астурыі | |
Папярэднік | — |
Наступнік | Фавіла |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 690, |
Памёр | 737, |
Жонка | Гаўдыёса |
Бацька | Фавіла |
Гісторыя
рэдагавацьПасьля таго, як кароль вэстготаў Родэрых атрымаў канчатковую паразу ад арабаў, рэшткі ягонай арміі адышлі ў Астурыю. Тут таксама ўкрыліся й магнаты паўднёвай і цэнтральнай Гішпаніі, а таксама частка эпіскапаў. Сярод пячораў і цясьнінаў, вельмі зручных пры абароне, яны былі гатовыя даць рашучы адпор ворагам. Аднак паведамленьне аб сьмерці Родэрыха прымусіла іх падумаць аб неабходнасьці абраць прыемніка, які павінен будзе кіраваць ваеннымі апэрацыямі. Ім стаў Пэлаё.
Прыняўшы ўладу ў такі цяжкі пэрыяд, малады Пэлаё ў першы час ня змог дамагчыся посьпеху, бо ягонае войска было нешматлікае. З набліжэньнем арабаў, Пэлаё ў 714 годзе затаіўся ў прадгор'і Пікас дэ Эўропа. Тут гішпанцы з посьпехам супрацьстаялі ворагам. У 718 годзе Пэлаё адступіў у горы й у даліне Кавадонгі разьбіў атрад пад камандваньнем арабскага вайскоўца Алькамы. Сам Алькама быў забіты падчас бойкі.
Невялікая перамога гішпанцаў у даліне Кавадонгі мела вялікае значэньне, аднак яна вырашыла лёс толькі невялікай тэрыторыі. Пасьля бітвы арабы пакінулі тэрыторыю паўночна-ўсходняй Астурыі. Гэтак была закладзена Рэканкіста — працяглай барацьбе гішпанцаў за вызваленьне сваёй краіны аб арабскага нашэсьця. Усе спробы кардоўскіх эміраў захапіць Астурыю былі з посьпехам адбіты Пэлаё. Паступова ён здолеў расшырыць сваю дзяржаву, Астурыя напрыканцы ягонага панаваньня ахоплівала на ўсходзе землі баскаў, а на захадзе — Галісію.
Папярэднік няма |
Кароль Астурыі 718—737 |
Наступнік Фавіла |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПэлаё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
- ^ а б в г Diccionario biográfico español (гішп.) — Real Academia de la Historia, 2011.