Прессбол

беларуская спартовая газэта
(Перанакіравана з «Прэсбол»)

«Прессбол» (бел. «Прэсбол») — вядучая спартовая газэта Беларусі, заснаваная 16 студзеня 1991 году[2]. Пэрыядычнасьць выхаду газэты часта зьмянялася. «Прессбол» пачынаў публікавацца як штотыднёвік, а зь ліпеня 2008 году, ужо другі раз у сваёй гісторыі, выходзіць чатыры разы на тыдзень — у аўторак, сераду, чацьвер і пятніцу. Сайт абнаўляецца апоўдні, у дзень выхаду газэты ў распаўсюджваньне. Акрамя таго, кожны дзень абнаўляецца навінавая стужка сайту — канстатаваньне факту альбо вынік.

Прессбол
Тып штодзённая
Краіна
Галоўны рэдактар Сяргей Кайко
Заснаваная 16 студзеня 1991 (33 гады таму)
Мова расейская
Штаб-кватэра Менск, вул. Крапоткіна, 91а
ISSN 1994-6678
Афіцыйны сайт pressball.by

Галоўны рэдактар газэты — Сяргей Кайко, кіраўнік сайту — Юры Доўнар.

Гісторыя

рэдагаваць

Ад першага выпуску 16 студзеня 1991 году і да красавіка 1995 году галоўным рэдактарам газэты быў Аляксандар Барысевіч, якога зьмяніў Уладзімер Беражкоў. У красавіку 2014 году Беражкоў быў прызначаны генэральным мэнэджарам хакейнага клюбу «Дынама»[3], а на пасадзе галоўнага рэдактара яго зьмяніў Сяргей Кайко[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць