Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі 2012 году

Выбары прэзыдэнта Расеі адбыліся 4 сакавіка 2012 року[1]. Для ўдзелу ў выбарах былі зарэгістраваныя пяць кандыдатаў. У першым туры перамогу атрымаў Уладзімер Пуцін.

2008
 Сьцяг Расеі
2018
Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі
4 сакавіка 2012
Кандыдат Уладзімер Пуцін Генадзь Зюганаў Міхаіл Прохараў
Партыя беспартыйны КПРФ самавылучэнец
Галасоў выбаршчыкаў 45 602 075 12 318 353 5 722 508
Папярэдняя колькасьць месцаў 71,31 % 17,72 %
Адсотак 63,60 % 17,18 % 7,98 %
Кандыдат Уладзімер Жырыноўскі Сяргей Міронаў
Партыя ЛДПР «Справядлівая Расея»
Галасоў выбаршчыкаў 2 763 935
Папярэдняя колькасьць месцаў 9,35 % 0,75 %
Колькасьць месцаў 4 458 103


Адсотак 6,22 % 3,85 %

Перад выбарамі ў канстытуцыю Расейскай Фэдэрацыі была ўнесеная папраўка, паводле якой тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў быў павялічаны да 6 гадоў. Наступныя выбары адбудуцца ў 2018 року.

Кандыдаты

рэдагаваць

Свае кандыдатуры на выбары вылучылі 15 прэтэндэнтаў, аднак частка кандыдатаў атрымала адмовы ў рэгістрацыі з розных прычынаў. У выніку ў выбарах бралі ўдзел пяць кандыдатаў.

Кандыдат Пасада
(на момант вылучэньня)
Суб’ект вылучэньня
Уладзімер Жырыноўскі старшыня ЛДПР, дэпутат Дзярждумы ЛДПР[2]
Генадзь Зюганаў старшыня ЦК КПРФ, дэпутат Дзярждумы КПРФ[3]
Сяргей Міронаў старшыня партыі «Справядлівая Расея», дэпутат Дзярждумы «Справядлівая Расея»[4]
Міхаіл Прохараў прэзыдэнт ААТ «Группа ОНЭКСИМ» самавылучэньне
Уладзімер Пуцін старшыня ўраду Расейскай Фэдэрацыі, старшыня партыі «Адзіная Расея» «Адзіная Расея»[5]

Вынікі галасаваньня

рэдагаваць
Вынікі выбараў:
Месца Кандыдат Галасы %
1. Уладзімер Пуцін 45 602 075 63,60
2. Генадзь Зюганаў 12 318 353 17,18
3. Міхаіл Прохараў 5 722 508 7,98
4. Уладзімер Жырыноўскі 4 458 103 6,22
5. Сяргей Міронаў 2 763 935 3,85
Колькасьць бюлетэняў, выдадзеных выбарцам на датэрміновым галасаваньні 239 569 4,77
Агулам галасоў 71 104 543 64,71
Колькасьць выбарцаў, улучаных у сьпіс выбарцаў 109 860 331 100,00
 
Масавы антыпуцінскі мітынг на Пушкінскай плошчы ў Маскве 5 сакавіка 2012 року — у дзень абвяшчэньня папярэдніх вынікаў галасаваньня

Прадстаўнікі апазыцыі і журналісты папярэдне паведамлялі пра нелегітымнасьць выбараў і пра вялікую колькасьць парушэньняў яшчэ да пачатку галасаваньня: перашкоды для вылучэньня і рэгістрацыі кандыдатаў, незбалянсаванае асьвятленьне кампаніі ў дзяржаўных СМІ, адміністрацыйны ціск на ўдзельнікаў выбараў і іншае. Пратэсты супраць фальсыфікацыяў выбараў адбываліся яшчэ з 5 сьнежня 2011 року.

5 сакавіка 2012 року, на наступны дзень па выбарах, назіральнікі ад АБСЭ абвясьцілі, што прэзыдэнцкія выбары ў Расеі «нельга назваць справядлівымі», бо на траціне выбарчых участкаў былі зафіксаваныя парушэньні: укід бюлетэняў, таемнага ад назіральнікаў падліку галасоў і да т. п.[6].

  1. ^ Постановление Совета Федерации Федерального Собрания Российской Федерации от 25 ноября 2011 г. N 442-СФ «О назначении выборов Президента Российской Федерации». Российская газета (26 ноября 2011). Праверана 2012-03-01 г.
  2. ^ Резолюция XXIV съезда ЛДПР. Либерально-демократическая партия России. Праверана 2011-12-13 г. Архіўная копія ад 2012-03-20 г.
  3. ^ Делегаты XIV съезда КПРФ единодушно выдвинули Г.А. Зюганова кандидатом на должность Президента Российской Федерации. Коммунистическая партия Российской Федерации (17 декабря 2011). Праверана 2011-12-19 г. Архіўная копія ад 2012-03-20 г.
  4. ^ «Справедливая Россия» решила выдвинуть Миронова в президенты. Lenta.ru (10.12.2011). Праверана 2011-12-19 г. Архіўная копія ад 2012-03-20 г.
  5. ^ Единоросы проголосовали за выдвижение Путина в президенты. Lenta.ru (27 ноября 2011). Праверана 2011-11-27 г. Архіўная копія ад 2012-03-20 г.
  6. ^ ОБСЕ: президентские выборы в РФ отмечены «многочисленными нарушениями»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі 2012 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў