Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2025 году

Прэзыдэ́нцкія выбары ў Польшчы 2025 году — выбары прэзыдэнта Польшчы, прызначаныя на 2025 рок. Другі тур пры патрэбе заплянаваны пасьля першага галасаваньня.

2020
 Сьцяг Польшчы
2030
Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы
28 чэрвеня 2025
Кандыдат Рафал Траскоўскі Караль Наўроцкі Шыман Галоўня
Партыя Грамадзянская плятформа беспартыйны
вылучаны ПіС
Польшча-2050

Паводле Канстытуцыі Польшчы прэзыдэнцкія выбары павінныя адбыцца ў выходны дзень за 75—100 дзён да даты сканчэньня дзеяньня паўнамоцтваў цяперашняга прэзыдэнта Анджэя Дуды. Калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ больш за палову галасоў, праз 2 тыдні мае прайсьці другі тур, у якім возьмуць удзел два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасьць галасоў у першым туры[1][2].

Паводле Выбарчага кодэксу Польшчы кандыдатам у прэзыдэнты магла быць асоба, якая сабрала ня меней за 100 тысячаў подпісаў грамадзянаў, што маюць права быць абранымі ў Сойм. Для збору подпісаў ствараўся выбарчы камітэт лікам ня менш за 15 асобаў.

Кандыдаты

рэдагаваць

Першымі асобы пра ўдзел у выбарах заявілі Славамір Мэцэн і Марэк Якубяк. Пазьней, 13 лістапада 2024 году рашыў заявіць аб удзеле ў выбарах Сымон Галаўня[3]. Сымон Галаўня быў трэцім у выбарах 2020 году[4], дзе набраў 14 % галасоў выбарнікаў. Сымон Галаўня — член злучэньня, якое пануе ў Польшчы. Старшыня ўраду Польшчы Дональд Туск выказаў разуменьне да рашэньня Сымона Галаўні да ўдзелу ў выбарах[5]. Найбольшыя грамады Польшчы не выставілі сваіх удзельнікаў выбараў[6]:

Зарэгістраваныя кандыдаты
Фота Імя Узрост Вучоба Партыйная прыналежнасьць Выказалі падтрымку Выбарчы дэвіз
  Шыман Францішак Галоўня 48 сярэдняя беспартыйны яшчэ не агучанае
  Караль Наўроцкі 41 сярэдняя беспартыйны яшчэ не агучанае
  Марэк Якубяк 66 сярэдняя Фэдэрацыя для Рэчы Паспалітай
  • Фэдэрацыя для Рэчы Паспалітай
яшчэ не агучанае

Канчаткова вынікі выбараў будуць абвешчаныя і зацьверджаныя Вярхоўным судом.