Караль Тадэвуш Наўроцкі (па-польску: Karol Tadeusz Nawrocki; нар. 3 сакавіка 1983, Гданьск, ПНР) — польскі гісторык[1]. Кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці. У 2017—20 гадах дырэктар Музэю Другой сусьветнай вайны ў Гданьску[2][3].

Караль Тадэвуш Наўроцкі
па-польску: Karol Tadeusz Nawrocki
Старшыня Інстытуту нацыянальнае памяці
23 ліпеня 2021 году — цяперашні час
Прэзыдэнт: Анджэй Дуда
Прэм’ер-міністар: Дональд Туск
Матэвуш Маравецкі
Папярэднік: Яраслаў Шарэк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 сакавіка 1983 (41 год)
м. Гданск, ПНР
Адукацыя:
Узнагароды:

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў гістарычны факультэт Гданьскага ўнівэрсытэта, дзе ў 2013 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. У 2023 годзе скончыў асьпірантуру Гданьскага тэхналягічнага ўнівэрсытэта — International MBA in Strategy, Programme and Project Management. У 2009—2017 гадах працаваў у Інстытуце нацыянальнай памяці, у 2013—2017 — узначальваў Аддзяленьне народнай адукацыі ў Гданьску ІНП. У 2011—2017 гадах кіраваў Сядлецкім раённым радаю у Гданьску.

У 2017 годзе прызначаны дырэктарам Музэю Другой сусьветнай вайны ў Гданьску, займаў пасаду да 2021 года, калі вярнуўся ў Інстытут нацыянальнай памяці і ў чэрвені 2021 года стаў яго віцэ-прэзідэнтам. У ліпені 2021 года заняў пасаду новага кіраўніка Інстытута нацыянальнай памяці пасьля абраньня Соймам і зацьвярджэньня Сэнатам Рэспублікі Польшча.

У лютым 2024 года ўключаны ў сьпіс асоб расшукваных Расейскай Фэдэрацыяй па крымінальнай справе за дзейнасьць па дэмантажы помнікаў Чырвонай Арміі ў Польшчы[4].

24 лістапада 2024 года быў абвешчаны і падтрыманы партыяй "Права і Справядлівасьць" незалежным кандыдатам на выбары 2025 году на пасаду прэзыдэнта Польшча.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Аўтар або суаўтар некалькіх кніг і шматлікіх навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па тэме антыкамуністычнай апазыцыі Польшчы, арганізаванай злачыннасці ў ПНР і гісторыі спорту.

Узнагароды

рэдагаваць
  • Бронзавы Крыж Заслугі (2019).
  • Срэбны Крыж Заслугі (2021).

Літаратура

рэдагаваць

Наступны почт навуковых работ Караля Наўроцкага:

  • Karol Nawrocki: Zarys historii NSZZ „Solidarność” regionu elbląskiego (1980–1989). Gdańsk: Instytut Pamięci Narodowej – Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu, 2010, seria: Publikacje Gdańskiego Oddziału IPN. t. 7. ISBN 978-83-7629-139-0. OCLC 750631710.
  • Karol Nawrocki: Wokół elbląskiej „Solidarności”: dokumenty. Gdańsk: Instytut Pamięci Narodowej – Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu, 2011, seria: Publikacje Gdańskiego Oddziału IPN. t. 15. ISBN 978-83-7629-297-7. OCLC 816303036.
  • Mariusz Kordek, Karol Nawrocki: Lechia – Juventus: więcej niż mecz. Pelplin: Wydawnictwo „Bernardinum”, 2014. ISBN 978-83-7823-475-3. OCLC 903349456.
  • Karol Nawrocki: Sprawa kwidzyńska 1982: internowanie, pobicie, proces. Gdańsk ; Kwidzyn: Instytut Pamięci Narodowej – Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu, 2012. ISBN 978-83-62129-91-1. OCLC 812715506.
  • Karol Nawrocki: Studium przypadku: opór społeczny wobec władzy komunistycznej w województwie elbląskim (1976-1989). Gdańsk: Instytut Pamięci Narodowej – Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu, 2014, seria: Publikacje Gdańskiego Oddziału IPN. t. 46. ISBN 978-83-7629-651-7. OCLC 899771018.
  • Piotr Chomicki, Karol Nawrocki, Wiesław Wika: Szkice z dziejów pomorskiej piłki nożnej (1903–2015). Gdańsk: Edgar Kreb Anna Manowska, 2015. ISBN 978-83-943615-0-1. OCLC 932241984.
  • Karol Nawrocki, Wąsowicz J. (red.), Wielka Lechia moich marzeń: pamięci Tadeusza Duffeka „Dufa” (1968–2005) w 10. rocznicę śmierci, Gdańsk: Zakład Poligraficzny Henryk Górowski, 2015, ISBN 978-83-942922-1-8, OCLC 932206662.
  • Karol Nawrocki (red.), Mapa terroru: śladami zbrodni komunistycznych w województwie gdańskim (1945–1956), Gdańsk: Instytut Pamięci Narodowej – Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu, 2016 (Publikacje Gdańskiego Oddziału IPN), ISBN 978-83-8098-048-8, OCLC 995626034, t. 57.
  • Karol Nawrocki, Wicenty D. (red.), Brudne wspólnoty: przestępczość zorganizowana w PRL w latach siedemdziesiątych i osiemdziesiątych XX wieku, Gdańsk: Instytut Pamięci Narodowej – Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu, 2018 (Publikacje Gdańskiego Oddziału IPN), ISBN 978-83-8098-353-3, OCLC 1078356346, t. 65.
  • Karol Nawrocki. Historia Kwidzyna (1975–1990). „Kwidzyn. Dzieje miasta”. T.2, 2013. Kwidzyn: Kwidzyńskie Centrum Kultury. OCLC 883517660.