Прэзыдэнт Татарстану

Прэзыдэнт Рэспублікі Татарстан (па-татарску: Татарстан Республикасы Президенты) — кіраўнік рэспублікі (суб’екту, дзяржавы)[a][1] і вышэйшая службовая асоба, якая ўзначальвае сыстэму выканаўчых органаў дзяржаўнай улады суб’екту Расейскай Фэдэрацыі — Рэспублікі Татарстан.

Яго паўнамоцтвы вызначаюцца главой другой часткі IV Канстытуцыі Рэспублікі Татарстан. Тэрмін паўнамоцтваў — пяць гадоў. Прэзыдэнт рэспублікі абавязаны валодаць дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Татарстан (татарскай або расейскай[2][3]). Прэзыдэнтам ня можа быць асоба маладзейшая за 35 гадоў.

Прэзыдэнцкі палац у Казанскім крамлі

Рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Татарстану зьяўляецца Прэзыдэнцкі палац у Казанскім крамлі ў сталіцы Рэспублікі Татарстан горадзе Казані. Другой рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Татарстану зьяўляецца загарадная летняя рэзыдэнцыя ў пас. Баравое Мацюшына.

Сымбалем прэзыдэнцкай улады ў Рэспубліцы Татарстан зьяўляецца штандар прэзыдэнта Рэспублікі Татарстан, які знаходзіцца ў службовым кабінэце і падымацца над рэзыдэнцыямі. Штандар уяўляе сабою дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Татарстан з намаляваным па цэнтры дзяржаўным гербам Рэспублікі Татарстан.

Чакаецца, што з 2020 году пасада прэзыдэнта рэспублікі Татарстан будзе пераназваная[4].

Сьпіс прэзыдэнтаў Рэспублікі Татарстан

рэдагаваць
Партрэт Імя, прозьвішча
(гады жыцьця)
Колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў Тэрмін паўнамоцтваў Партыя
1   Мінцімер Шайміеў
(нар. 1937)
4 12 чэрвеня 1991 году 25 сакавіка 2010 году КПСС, «Наш дом — Расея»,
«Уся Расея» («Айчына — Уся Расея»), «Адзіная Расея»
2   Рустам Мініханаў
(нар. 1957)
2 25 сакавіка 2010 году дзейны прэзыдэнт УПП «Адзіная Расея»
  1. ^ Па сэнсе ар. 5 Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі рэспубліка атаясамліваецца зь дзяржавай, пры гэтым выраз «дзяржава» выводзіцца ў дужках

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Прэзыдэнт Татарстанусховішча мультымэдыйных матэрыялаў