Сьцяг Рэспублікі Татарстан
Сьцяг Татарста́ну зьяўляецца дзяржаўным сымбалям Татарстану. Прыняты 29 лістапада 1991 году.
Сьцяг Рэспублікі Татарстан | |
Татарстан | |
Сьцяг Рэспублікі Татарстан | |
Прапорцыі | 1:2 |
---|---|
Прыняты | 29 лістапада 1991 году |
Тып | Сьцяг рэгіёнаў Расеі |
Аўтар | Tawil Xaciäxmätef[d] |
Апісаньне
рэдагавацьДзяржаўны сьцяг Рэспублікі Татарстан уяўляе сабою прастакутнае палотнішча з палосамі зялёнага, белага і чырвонага колераў. Белая паласа складае 1/15 шырыні сьцяга і знаходзіцца паміж роўнымі па шырыні палосамі зялёнага і чырвонага колераў. Зялёная паласа знаходзіцца згары. Суадносіны бакоў сьцяга — 1:2.
Колеры Дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Татарстан азначаюць:
- зялёны — зеляніна вясны, колер ісламу, адраджэньне;
- белы — колер чысьціні;
- чырвоны — сталасьць, энэргія, сіла, жыцьцё.