Каардынаты: 55°47′55″ пн. ш. 49°6′23″ у. д. / 55.79861° пн. ш. 49.10639° у. д. / 55.79861; 49.10639

Казанскі крэмль (па-татарску: Казан кирмәне, Qazan kirməne) — гістарычная крэпасьць і сэрца Казані. Гісторыка-архітэктурны і культурны помнік, які спалучае ў сваім абліччы мусульманскія і праваслаўныя, татарскія і расейскія матывы. Аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО з 2000 году. Губэрнатарскі палац у крамлі зьяўляецца рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Татарстану.

Казанскі крэмль

Казанскі крэмль знаходзіцца на мысе высокай тэрасы левага берага Волгі і левага берага Казанка. Казанскі крэмль уяўляе сабой комплекс архітэктурных, гістарычных і архэалягічных помнікаў, якія раскрываюць яго шматвяковую гісторыю: архэалягічныя рэшткі першага (XII—XIII стагодзьдзі), другога (XIV—XV стагодзьдзі) і трэцяга гарадзішчаў (XV—XVI стагодзьдзі). Пабудаваныя з валжанскага вапняку і цэглы крэмль, шэраг храмаў і будынкаў, маюць вялікую гісторыка-архітэктурную і культурную каштоўнасьць. Тэрыторыя крамля ўяўляе сабой няправільны шматвугольнік, які паўтарае абрысы крамлёўскага пагорка, выцягнуты з поўначы-захаду, ад ракі Казанка, на паўднёвы ўсход, да Плошчы 1 мая (былая: Іванаўская) і будынку Гасьцінага двара (цяпер музэй РТ). Агульная плошча крамля складае 1500 квадратных мэтраў, акружнасьць 1800 м.

Фотагалерэя

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Казанскі крэмльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў