Прэзыдэнт Грузіі
Прэзыдэ́нт Гру́зіі — паводле Канстытуцыі Грузіі[1], кіраўнік дзяржавы і выканаўчай улады, Вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі, найвышэйшы прадстаўнік Грузіі пры зьнешніх стасунках; вызначае яе ўнутраную і зьнешнюю палітыку, забясьпечвае еднасьць і цэласнасьць краіны і працу дзяржаўных і ўсіх астатніх органаў.
Абіраецца шляхам усенароднага галасаваньня тэрмінам на пяць рокаў. Адна і тая самая асоба можа быць абраная прэзыдэнтам толькі два тэрміны запар.
Мінуўшчына
рэдагаваць6 траўня 1991 року, пасьля атрыманьня Грузіяй незалежнасьці ад СССР, адбыліся першыя прэзыдэнцкія выбары, на якіх прэзыдэнтам Грузіі абраны Зьвіяд Гамсахурдыя.
У сьнежні 1991 — студзені 1992 рокаў у краіне адбыўся вайсковы пераварот. Запрошаны яго арганізатарамі на пост кіраўніка Грузіі Эдуард Шэварнадзэ заняў пасаду кіраўніка Дзяржаўнай рады рэспублікі, пост прэзыдэнта заставаўся вакантным. Толькі 5 лістапада 1995 року прайшлі выбары, на якіх Шэварнадзэ быў абраны прэзыдэнтам, пераабраны 9 красавіка 2000 року. У выніку «рэвалюцыі ружаў» Шэварнадзэ быў вымушаны пакінуць свой пост.
4 студзеня 2004 року прэзыдэнтам Грузіі быў абраны Міхаіл Саакашвілі. Пасьля разгону масавых акцыяў пратэсту апазыцыі ў лістападзе 2007 року ён быў вымушаны скласьці зь сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта, абвясьціўшчы датэрміновыя выбары, якія адбыліся 5 студзеня 2008 року. На іх Саакашвілі ізноў быў абраны прэзыдэнтам.
Сьпіс прэзыдэнтаў Грузіі
рэдагавацьПрэзыдэнт | Фатаздымак | Пачатак паўнамоцтваў | Сканчэньне паўнамоцтваў | Заўвагі | |
1 | Зьвіяд Гамсахурдыя | 14 красавіка 1991 | 6 студзеня 1992 | ||
2 | Эдуард Шэварнадзэ | 25 лістапада 1995 | 23 лістапада 2003 | Фактычна кіраваў краінаю з 10 сакавіка 1992 | |
Ніно Бурджанадзэ | 23 лістапада 2003 | 25 студзеня 2004 | Часова выконвала абавязкі прэзыдэнта | ||
3 | Міхаіл Саакашвілі | 25 студзеня 2004 | 25 лістапада 2007 | ||
Ніно Бурджанадзэ | 25 лістапада 2007 | 20 студзеня 2008 | Часова выконвала абавязкі прэзыдэнта | ||
Міхаіл Саакашвілі | 20 студзеня 2008 | 17 лістапада 2013 | |||
4 | Георгі Маргвелашвілі | 17 лістапада 2013 |