Дарослая прывязанасьць

(Перанакіравана з «Прыхільнасьць»)

Даро́слая прывяза́насьць — пачуцьцёвая залежнасьць пры закаханасьці.

Вылучаюць 4 віды прывязанасьцяў:

  1. бясьпечная. Узьнікае пры ўтульнасьці ад узаемазалежнасьці ды адсутнасьці заклапочанасьці сваёй самотаю або староньнім непрыманьнем. Вынікае з папярэдніх цёплых ды спагадлівых узаемінаў. Ёй уласьцівыя станоўчы погляд на сябе, супольнікаў ды дачыненьні зь імі, як і задаволенасьць міжасабоваю блізкасьцю й незалежнасьцю.
  2. трывожна-заклапочаная. Узьнікае пры жаданьні пачуцьцёвай блізкасьці ды няўтульнасьці ад адсутнасьці блізкіх дачыненьняў. Вынікае з пошуку ўхвалы ды спагады ад супольнікаў. Ёй уласьцівы менш станоўчы погляд на сябе, чымся на сваіх супольнікаў.
  3. грэбліва-пазьбягальная. Узьнікае пры ўтульнасьці ад адсутнасьці пачуцьцёвых дачыненьняў ды жаданьні быць незалежным і самастойным. Вынікае з бачаньня сябе самадастатковым і непрывязаным да іншых, як і менш станоўчага погляду на супольнікаў. Ёй уласьцівыя здушэньне й хаваньне пачуцьцяў, як і аддаленьне ад непрыязных супольнікаў.
  4. палахліва-пазьбягальная. Узьнікае пры няўтульнасьці ад блізкасьці і адначасным жаданьні блізкіх пачуцьцёвых дачыненьняў. Вынікае з адмоўнага погляду на сябе й супольнікаў. Ёй уласьцівыя недавер да намераў супольнікаў ды пошук меншай блізкасьці зь імі[1].
Парадкаваньне жарсьці
Самаацэнка, думкі аб сабе
Станоўчыя Адмоўныя
Таварыскасьць,
думкі аб іншых
Станоўчыя Бясьпечная Трывожна-заклапочаная
Адмоўныя Грэбліва-пазьбягальная Палахліва-пазьбягальная

Адмоўныя падзеі ў жыцьці вядуць да зьмены віду прывязанасьці. Бясьпечны від прывязанасьці прадугледжвае параўнальна большыя забавязаньні, працягласьць дачыненьняў і задаволенасьць імі. Такую прывязанасьць дазваляе мець супольнік, які пасьлядоўна й станоўча адказвае на просьбы аб блізкасьці. Блізкасьць, як узаеміны, у якіх супольнік адказвае на раскрыцьцё важных зьвестак ухваленьнем, паразуменьнем і клопатам, прадугледжвае гатовасьць:

  1. раскрываць свае сапраўдныя думкі, пачуцьці, жаданьні й страхі;
  2. разьлічваць на клопат і пачуцьцёвую падтрымку супольніка;
  3. уступаць у цялесную блізкасьць.

Парадкаваньне трывогі

рэдагаваць

Трывогу выклікаюць абставіны, датычныя:

  1. асабістага дабрабыту (боль, голад, стома, хвароба і холад),
  2. супольніка (адсутнасьць, ад’езд, адахвочваньне ад блізкасьці й наданьне ўвагі іншаму),
  3. асяродзьдзя (жахлівая падзея, староньняе асуджэньне або непрыманьне).

Дзеля яе зьніжэньня вядзецца пошук блізкасьці з супольнікам, які можа забясьпечыць суцяшэньнем, дапамогай і ведамі. Калі супольнік станоўча адказвае на пажаданьне блізкасьці, пачуцьцё пэўнасьці ўмацоўваецца, а трывога зьмяншаецца. У выніку адбываецца вяртаньне да сваёй паўсядзённай дзейнасьці. Калі супольнік недасяжны або адмаўляе ў блізкасьці, адсутнасьць спагады сілкуе няпэўнасьць ды трывогу. Тады просьбіт блізкасьці перастае чакаць на станоўчы адказ, затойвае трывогу ды аддаляецца ад супольніка[2].

  1. ^ Кім Бэрталамью, Леанард Хоравіц Віды прывязанасьцяў сярод паўналетняй моладзі: выпрабаваньне 4-відавога ўзору  (анг.) = Attachment styles among young adults: a test of a four-category model // Journal of Personality and Social Psychology. — 1991. — Т. 61. — № 2. — С. 226-244. — ISSN 0022-3514.
  2. ^ Марыё Мікулінсэр, Філіп Шэйвэр, Дана Пэрэг Вучэньне аб прывязанасьці і парадкаваньне жарсьці: ход, разьвіцьцё і пазнавальныя наступствы стаўленьняў да прывязанасьці  (анг.) = Attachment theory and affect regulation: The dynamics, development, and cognitive consequences of attachment-related strategies // Motivation and Emotion. — 2003. — Т. 27. — № 3. — С. 77-102. — ISSN 0146-7239.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дарослая прывязанасьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў