Пачуцьцёвая повязь
Пачуцьцёвая повязь — прыхільныя паводзіны адной асобы да іншай, пры якіх абедзьве асобы імкнуцца заставацца ў непасрэднай блізкасьці адно да аднаго. Такой повязі ўласьцівыя:
- устойлівасьць;
- незаменнасьць азначанай асобы;
- пачуцьцёва значныя дачыненьні;
- асабістае жаданьне падтрымліваць сувязі з азначанаю асобаю;
- адчуваньне суму або пакуты ад нявольнае адасобленасьці ад азначанай асобы[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Мэры Эйнсуорт Прывязанасьць пасьля маленства (анг.) = Attachment beyond infancy // American Psychologist. — 1989. — Т. 44. — № 4. — С. 709-716. — ISSN 0003-066X.