Процістаяньне ў Адэсе (2014)
Процістаяньне ў Адэсе — забойства 2 траўня 2014 году ў Адэсе (Украіна) з пальнай зброі[1] футбольных заўзятараў мясцовага клюбу «Чарнаморац» і харкаўскага клюбу «Мэталіст», якое выклікала спаленьне намётаў[2] нападнікаў у парку Кулікова поле. Уцеклыя нападнікі, сярод якіх пераважалі грамадзяне Расеі і жыхары малдоўскага Прыднястроўя[3], забарыкадаваліся ў 5-павярховым Доме прафзьвязаў і працягвалі адтуль страляць і кідаць кактэйлі Молатава. У выніку ўзгараньня на 2-м і 4-м паверхах[4] будынку праз кінутыя кактэйлі Молатава[5] загінула і некалькі нападнікаў.
Перадумовы
рэдагавацьЗ пачаткам Расейскай інтэрвэнцыі ва Ўкраіне, ва Ўкраіне актывізавалася дзейнасьць сэпаратысцкіх груповак, якія часьцяком падтрымліваліся загадзя засланымі экстрыміскі настроеннымі «расейскімі турыстамі». «Дзейнасьць» такіх груповак абмяжоўвалася «стыхійнымі» мітынгамі, але месцамі гэта перарастала ва ўзброенныя сутыкненьні з удзельнікамі праўкраінску накіраваных мітынгаў, ці захопам асобных будынкаў дзяржадміністрацыі.
З-за непасрэднай блізкасьці Крыму, Адэса пачала ператворвацца з адно з такіх месцаў.
3 сакавіка мітынг прыхільнікаў сэпаратыстаў у Адэсе скончыўся штурмам абласной адміністрацыі. Група прарасейскіх дэманстрантаў прарвалася ўнутр, дзе праходзіла пасяджэньне абласнога савету, адбылася бойка.
Лідэр прарасейскай арганізацыі «Моладзевае адзінства» Антон Давідчэнка, які прарваўся на пасяджэньне, абвясьціў патрабаваньні да дэпутатаў. Ім было прапанавана часова ўзяць на сябе ўсю паўнату ўлады ў рэгіёне, прыняць у сваё падпарадкаваньне сілавыя структуры рэгіянальнага ўзроўню (упраўленьне ўнутраных справаў, пракуратуру, упраўленьне Службы бясьпекі Ўкраіны).
Удзельнікі мітынгу таксама заклікалі правесьці рэфэрэндум аб асаблівым статусе Адэскай вобласьці. На абмеркаваньне аблсавета на гэтым фоне быў вынесены адпаведны праект (на рэфэрэндум прапаноўвалася вынесьці пытаньне аб стварэньні Адэскай Аўтаномнай Рэспублікі ў складзе Ўкраіны). Аднак «праект» не набраў нават паловы галасоў дэпутатаў, і быў адхілены.[6]
5 сакавіка ля будынку абласной рады (праспэкт Шаўчэнкі, 4) у якім таксама разьмешчаная абласная дзяржаўная адміністрацыя, сабралася больш за 500 чалавек. Яны трымалі ў руках дзяржаўныя сьцягі Ўкраіны, а таксама плякаты кшталту: «Украіна і Расея — браты, Януковіч і Пуцін — таксама», «Не ваеннай агрэсіі», «Я — за Ўкраіну» і г.д.[7].
6 сакавіка працаўнікі абласнога УБАЗ правялі ператрус у офісна-складзкіх памяшканьнях, якія належылі адной з казацкіх арганізацыяў Адэсы. Падчас ператрусу былі канфіскаваныя нажы, палкі, біты, маскі на твары з прарэзамі для вачэй[8].
Наступнае радыкальнае абвастрэньне адбылося на пачатку траўня. Футбольныя фанаты камандаў «Чарнаморац» і «Мэталіст» арганізавалі ў другой палове дня 2 траўня 2014 году дэманстрацыю ў падтрымку адзінай Украіны. Яны зладзілі яе за некалькі гадзінаў да матчу абедзьвюх камандаў. Да футбольных фанатаў паступова далучаліся і іншыя жыхары, натоўп сьпяваў нацыянальны гімн і песьню «Адэса, паўстань!». Празь некаторы час на шэсьце напалі людзі з намётавага мястэчка на Куліковым полі, сярод якіх пераважалі расейскія грамадзяне і жыхары малдоўскага Прыднястроўя[3].
Ахвяры
рэдагавацьУ ходзе процістаяньня загінулі 46 чалавек, зь іх 38 пры пажары ў Доме прафзьвязаў[9]. У лякарні зьвярнуліся 214 чалавек, зь іх 88 шпіталізавалі, у тым ліку 27 у вельмі цяжкім стане.
Рэакцыя
рэдагавацьУ сувязі з гібельлю людзей адэскія ўлады абвясьцілі трохдзённую жалобу. 3 траўня выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў абвясьціў двухдзённую жалобу па ўсёй краіне[10]. У той самы дзень спачуваньне А. Турчынаву накіраваў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка[11]. Родным і блізкім загінулых выказалі спачуваньні прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін[12], прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў[13].
6 траўня выканаўца абавязкаў мэра Адэсы пастанавіў штогод адзначаць 2 траўня Дзень памяці пра загінулых[14].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сутыкненьні ў Адэсе // Наша Ніва, 2 траўня 2014 г. Праверана 5 траўня 2014 г.
- ^ У Адэсе – сутычкі, выбухі і крыкі // Белсат, 2 траўня 2014 г. Праверана 5 траўня 2014 г.
- ^ а б УНІАН. МУС: Большасьць затрыманых у Адэсе — грамадзяне Расеі і жыхары Прыднястроўя // Наша Ніва, 3 траўня 2014 г. Праверана 5 траўня 2014 г.
- ^ Пажар у Адэсе згасілі // Белсат, 2 траўня 2014 г. Праверана 5 траўня 2014 г.
- ^ МУС Украіны: Майданаўцы ня маюць дачыненьня да пажару ў адэскім Доме прафзьвязаў // Наша Ніва, 6 траўня 2014 г. Праверана 6 траўня 2014 г.
- ^ Антимайдановцы озвучили свои требования к Одесскому облсовету
- ^ Жыхары Адэсы: Украіна і Расея — браты, Пуцін і Януковіч — таксама
- ^ В Одессе оперативники УБОП изъяли партию оружия, предназначенного для массовых беспорядков (ФОТО)(недаступная спасылка)
- ^ У Адэсе аб'яўленая трохдзённая жалоба // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 3 траўня 2014 г. Праверана 5 траўня 2014 г.
- ^ Ва Ўкраіне аб'яўленая двухдзённая жалоба // БелТА, 3 траўня 2014 г. Праверана 5 траўня 2014 г.
- ^ Лукашэнка выказаў спачуваньні ў сувязі з гібельлю людзей у выніку трагічных падзеяў ва Ўкраіне // БелТА, 3 траўня 2014 г. Праверана 6 траўня 2014 г.
- ^ Владимир Путин выразил соболезнования семьям погибших в Одессе (рас.)
- ^ Дмитрий Медведев выразил соболезнования в связи с событиями в Одессе (рас.)
- ^ 2 траўня ў Адэсе стане Днём памяці па загінулых // Белтэлерадыёкампанія, 6 траўня 2014 г. Праверана 7 траўня 2014 г.