Пратакол перадачы гіпэртэксту

(Перанакіравана з «Пратакол HTTP»)

Пратако́л перада́чы гіпэртэ́ксту (анг. HyperText Transfer Prоtocоl, HTTP) — пратакол прыкладнога ўзроўню перадачы зьвестак (першапачаткова ў выглядзе гіпэртэкставых дакумэнтаў). Асновай HTTP зьяўляецца тэхналёгія «кліент-сэрвэр», гэта значыць мяркуецца існаваньне спажыўцоў (кліентаў), якія ініцыююць злучэньне й пасылаюць запыт, і пастаўшчыкоў (сэрвэраў), якія чакаюць злучэньня для атрыманьня запыту, вырабляюць неабходныя дзеяньні й вяртаюць назад паведамленьне з вынікам.

HTTP у цяперашні час паўсюдна выкарыстоўваецца ў сусьветнай павуціне для атрыманьня інфармацыі з ўэб-сайтаў. У 2006 годзе ў Паўночнай Амэрыцы доля HTTP-трафіку перавысіла долю P2P-сетак і склала 46%, зь якіх амаль палова — перадача струменевага відэа й гуку[1]. HTTP выкарыстоўваецца таксама ў якасьці «транспарту» для іншых пратаколаў прыкладнога ўзроўню, як то SOAP, XML-RPC, WebDAV.

Асноўным аб’ектам маніпуляцыі ў HTTP зьяўляецца рэсурс, на які паказвае URI (анг. Uniform Resource Identifier) ​​у запыце кліента. Звычайна такімі рэсурсамі зьяўляюцца файлы, якія захоўваюцца на сэрвэры, але імі могуць быць лягічныя аб’екты або нешта абстрактнае. Асаблівасьцю пратаколу HTTP зьяўляецца магчымасьць паказаць у запыце й адказе спосаб прадстаўленьня аднаго й таго ж рэсурсу паводле розных парамэтраў: фармату, кадоўцы, мовы й іншага. Для чаго выкарыстоўваецца HTTP-загаловак. Менавіта дзякуючы магчымасьці ўказаньню спосабу кадаваньня паведамленьня кліент і сэрвэр могуць абменьвацца двайковымі зьвесткамі, хоць дадзены пратакол зьяўляецца тэкставым.

Аналягічнымі пракатоламі для HTTP зьяўляюцца FTP і SMTP. Абмен паведамленьнямі ідзе па звычайнай схеме «запыт-адказ». Для ідэнтыфікацыі рэсурсаў HTTP выкарыстоўвае глябальныя URI. У адрозьненьне ад многіх іншых пратаколаў, HTTP не захоўвае свайго стану. Гэта азначае адсутнасьць захаваньня прамежкавага стану паміж парамі «запыт-адказ». Кампанэнты, якія выкарыстоўваюць HTTP, могуць самастойна ажыцьцяўляць захаваньне інфармацыі аб стане, зьвязанай з апошнімі запытамі й адказамі. Напрыклад, «маркёры» (біркі) на баку кліента, «сэсіі» на боку сэрвэра. Браўзэр, які пасылае запыты, можа адсочваць затрымкі адказаў. Сэрвэр можа захоўваць IP-адрасы й загалоўкі запытаў апошніх кліентаў. Аднак сам пратакол не дасьведчаны аб папярэдніх запытах і адказах, у ім не прадугледжана ўнутраная падтрымка стану, да яго не прад’яўляюцца такія патрабаваньні.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць