Прастытутка (фільм, 1926)
Прастыту́тка (па-расейску: «Проститутка»), іншая назва Забі́тая жыцьцём (рас. «Убитая жизнью») — чорна-белы нямы мастацкі фільм рэжысэра Алега Фрэліха. Выпушчаны ў 1926 року «Белдзяржкіно», стаў першым беларускім фільмам.
Прастытутка | |
па-расейску: «Проститутка») | |
Жанр | драматычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
У ролях | |
Апэратар | |
Мантаж | Эсьфір Шуб[d] |
Вытворчасьць | Беларусьфільм |
Дата выхаду | 1926 |
Працягласьць | 77 хвіліна[1] |
Краіна | |
Мова | бяз гуку |
Старонка на IMDb |
Зьмест
рэдагавацьЗьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
Падзеі адбываюцца ў часы росквіту НЭПу. У ваколіцах Масквы шчасьліва жыве сям’я Тыркіных. Пётар працуе ў рэзьніка-прыватніка Кандрацева, Надзея гаспадарыць і выхоўвае дваіх маленькіх дзяцей. У тым жа будынку ў далёкай сваячкі Варвары жыве сірата Люба. «Цётка» эксплюатуе і б’е дзяўчыну, за грошы дапамагае суседу спакусіць яе і ўрэшце рэшт выганяе на вуліцу…
У ролях
рэдагавацьАктор | Роля |
---|---|
Лізавета Яраш | Люба |
Вера Арлова | Надзея Тыркіна |
Вольга Бонус | цётка Варвара |
Васіль Яраслаўцаў | Пётар Тыркін |
Алена Шарамецьева | Манька |
Аляксандар Лядашчаў | Шура |
Іван Лагуцін | сусед Васіль Дзьмітрыч |
Павал Там | рэзьнік Кандрацьеў |
Лізавета Цяплых | гаспадыня прытону |
Л. Красіна | доктар Бірман |
Марк Данскі | мінак |
Алег Фрэліх | мінак |
Здымачная група
рэдагаваць- Сцэнарысты: Ной Галкін, Лізавета Дземідовіч
- Рэжысэр: Алег Фрэліх
- Аўтар надпісаў: Віктар Шклоўскі
- Апэратар: Альфонс Вінклер
- Мастакі: А. Сьмірноў, Дані
- Мантаж: Эсьфір Шуб
- Мультыплікацыя — Найдзіч
Успрыняцьце
рэдагавацьНягледзячы на посьпех у гледачоў, тагачасныя крытыкі ўспрынялі фільм ня надта ўхвальна, а некаторыя ўбачылі ў ім уплыў «буржуазных нямецкіх псэўданавуковых фільмаў»[2].
У цыркуляры, датаваным 1937 рокам, «Белдзяржкіно» рапартавала ў Маскву кіраўніку галоўнай управы кінапрамысловасьці СССР Барысу Шумяцкаму пра абясшкоджаньне «варожых» фільмаў. Забарона Прастытуткі матывавалася тым, што яна «палітычна няверная»[2].
Цікавае
рэдагаваць- Прастытутка аспрэчвае славу першага мастацкага беларускага фільму са стужкай Лясная быль. Работа над Прастытуткай пачалася раней, і ва ўсесаюзны пракат яна таксама трапіла першай, аднак Лясную быль першай паказалі ў Менску[2].
- Вялікі (параўнальна да ўсяго фільму) эпізод прысьвечаны лекцыі «пра сацыяльную шкоду прастытуцыі і спосабы пазбаўленьня ад яе». Эпізод выраблены з дапамогай мультыплікацыі і шырокай тагачаснай статыстыкі.
- Тытры ў фільме зробленыя адначасна па-расейску, ангельску і кітайску.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б в Прастытутка (забітая жыцьцём) Архіў. „Лістапад“ (2013). Праверана 11 красавіка 2022 г. Архіўная копія ад 3 лютага 2014 г.
Літаратура
рэдагаваць- Ю. С. Калашников Очерки истории советского кино: 1917—1934, — Москва: Искусство, 1956.
- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы: каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с — ISBN 985-08-0023-2