Прасла — 1) частка сьцяны каркаснай канструкцыі або плоту з пакладзеных гарызантальна бярвеньняў, брусоў, жэрдак між двума вэртыкальнымі слупамі (шуламі); 2) частка сьцяны між дзвума абарончымі вежамі, бастэямі або бастыёнамі.

З асобных драўляных праслаў будавалі пераважна гаспадарчыя збудаваньні — хлявы, гумны і інш, у г. зв. закідной тэхніцы.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5