Пракуратура Менскага раёну

Пракуратура Менскага раёну[1] — раённая ўправа ў Менскае вобласьці. Акруга дзейнасьці — Менскі раён, Менская вобласьць. Вышэйшая ўстанова — Пракуратура Менскае вобласьці.

Пракуратура Менскага раёну
Даведка
ПапярэднікПр-ра Менскага раёну БССР
Дата ўтварэньня27 ліпеня 1991 (33 гады таму)
Задача1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд,
2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам
Сядзіба220007 Беларусь,
м. Менск,
вул. Маскоўская, 11
Дзейнічае ў месцахМенскі раён
Службовыя мовырасейская
беларуская
ПракуратРудзішкін Аляксей Леанідавіч
УправаПр-ра Менскае в-сьці
Галоўная ўправаГен. пракуратура
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Пракуратура знаходзіцца ў месцы: 220007 г. Менск, вул. Маскоўская, 11.

Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — пракурат Рудзішкін Аляксей Леанідавіч[a] і мае званьне старшы раднік юстыцыі.

Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:

Сьцяг Правапіс Назва
  Тарашкевіца Пракуратура Менскага раёну
  Наркамаўка Пракуратура Мінскага раёна

Дзейнасьць

рэдагаваць

Пракуратура назірае за выкананьнем права ўсімі грамадамі й людзьмі. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца зь міліцыі (райаддзел унутраных спраў, або гараддзел унутраных спраў). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.

Курапаты

рэдагаваць

29 студзеня 2009 году намесьнік пракурата Менскага раёну Эрнэст Кайро пераслаў у Менскую РУУС для далейшага папярэдняга сьледзтва па справе вандалізму ў Курапатах[2].

У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[3]:

  • забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
  • абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.

У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:

  • выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
  • выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
  • адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
  • выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.

Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў.

Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.

Сьпіс законаў

рэдагаваць

Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ Па-расейску: "Рудишкин Алексей Леонидович".