Порхаўка

род грыбоў

По́рхаўка (Lycoperdon) — род базыдыяльных грыбоў-гастэраміцэтаў.

Порхаўка
Порхаўка жамчужная (Lycoperdon perlatum)
Клясыфікацыя
ЦарстваГрыбы
АддзелБазыдыямікота
КлясаШампіньёнавыя
АтрадШампіньёнавыя
СямействаШампіньёнавыя
РодПорхаўка
Бінамінальная намэнклятура
Lycoperdon

Каля 50 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі найбольш вядомыя порхаўка жамчужная, або шыпаватая, ці сапраўдная, порхаўка грушападобная; таксама адзначаная порхаўка маленькая, імшыстая, вожыкападобна-калючая.

Ядомыя ў маладым узросьце.