Сынці-поп
Сынці-поп — жанр папулярнае музыкі, у якім сынтэзатар зьяўляецца галоўным інструмэнтам. У той час як большасьць сучаснае папулярнае музыкі ствараецца з дапамогай сынтэзатараў, сынт-поп мае стылістычныя асаблівасьці, якімі ён адрозьніваецца ад астатняй музыкі, створанай тэхналягічна аднолькава.
Synthpop | |
Стылістычнае паходжаньне | дыска, поп-музыка, пост-панк, новая хваля |
---|---|
Паходжаньне | другая палова 1970-х |
Тыповыя інструмэнты | сынтэзатар, драм-машына, бас-гітара, гітара |
Папулярнасьць | 1980-я |
Вытворныя формы | электра, Hi-NRG, Electronic body music, гаўс, тэхна, хардкор-тэхна, эўрадэнс, электра-гаўс |
Synth-pop ў Вікісховішчы |
Гэтымі асаблівасьцямі зьяўляюцца: штучнасьць гуку (сынтэзатары больш не імітуюць гучаньне рэальных музычных інструмэнтаў), акцэнт на мэханічных рытмах, выкарыстаньне вакалу ў якасьці кантрапункта штучнаму паходжаньню аранжыроўкі, шмат паўтораў структурных элемэнтаў. Форма кампазыцыі сынт-поп песень не адрозьніваецца ад формы звычайных поп-песень. Нярэдка тэксты песень маюць лёгкую сацыяльную й навукова-тэхнічную тэмы.
У больш шырокім сэнсе сынці-поп — музычная сцэна пачатку й сярэдзіны 80-х, якая актыўна выкарыстоўвае ў музыцы гук сынтэзатараў (напрыклад, Depeche Mode, Erasure), а таксама хваля папулярнае Новае Рамантыкі (гурты Duran Duran, Spandau Ballet і іншыя)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Елена “aresha” Соболевская. Синт-поп как направление электронной музыки (рас.). LiveSound.by. Праверана 2020-01-15 2007 г. Архіўная копія ад 2008-01-06 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Беларускі партал Сынці-поп & Depeche Mode
- Партал аб Расейскай сынці-поп музыцы
- Расейскі партал сынці-поп
Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |