Помнік Якубу Коласу (Мікалаеўшчына)

помнік у вёсцы Мікалаеўшчыне
Помнік
Помнік Якубу Коласу ў Мікалаеўшчыне
Краіна Беларусь
Вёска Мікалаеўшчына
Каардынаты 53°24′12″ пн. ш. 26°50′0″ у. д. / 53.40333° пн. ш. 26.83333° у. д. / 53.40333; 26.83333Каардынаты: 53°24′12″ пн. ш. 26°50′0″ у. д. / 53.40333° пн. ш. 26.83333° у. д. / 53.40333; 26.83333
Будаўнік Аляксей Глебаў
Дата пабудовы 1972 год
Стан добры
Помнік Якубу Коласу ў Мікалаеўшчыне на мапе Беларусі
Помнік Якубу Коласу ў Мікалаеўшчыне
Помнік Якубу Коласу ў Мікалаеўшчыне
Помнік Якубу Коласу ў Мікалаеўшчыне

Помнік Якубу Коласу — помнік у вёсцы Мікалаеўшчыне Стаўпецкага раёну, пастаўлены ў гонар 70-годзьдзя паэта.

Праект помніка на малой радзіме паэта быў падрыхтаваны ў 1956 годзе і некалькі адрозьніваўся ад канчатковага варыянту скульптуры[1]. Існы помнік быў пастаўлены ў 1972 годзе перад будынкам Мікалаеўшчынскага сельсавету. Скульптар — Народны мастак БССР Аляксей Глебаў.

Пастамэнт выкананы з бэтону, абліцаванага лабрадарытам, вышыня помніка — 3,6 мэтру, бюст — бронзавы, вышынёй у 1,1 мэтру. Бюст пастаўлены на прамавугольны пастамэнт. У рысах твару падкрэсьлены ўласьцівыя паэту дабрыня, дасьціпнасьць, задушэўнасьць. Прасторавая кампазыцыя помніка вельмі кампактная, вакол яго разьбіты невялікі сквэр[2]. На памятнай дошцы, прымацаванай да помніка, ёсьць цытата зь вершу Якуба Коласа «Песьняй вітаю я вас», напісанага ў 1936 годзе. Помнік зьяўляецца папулярным месцам адзначэньня сьвятаў, зьвязаных зь Якубам Коласам[3].