Поліакрылят
палімэр
(Перанакіравана з «Поліакрыляты»)
Поліакрыляты, акрылятныя палімэры — палімэрная група, атрымваная з акрылятных манамэраў. Такія плястыкі адметныя сваёй празрыстасьцю, устойлівасьцю да ламаньня і гнуткасьцю. Шырока прымяняюцца ў касмэтыцы, напрыклад у лаках для пазногцяў, і ў клеях[1].
Акрылявыя элястамэры
рэдагавацьАкрылявы элястамэр — агульны тэрмін відаў сынтэтычнага каўчуку, асноўны складнік якіх — алькілэстэр акрылявай кісьлі (этыль- або бутыльэстэр). Акрылявы элястамэр валодае характарыстыкамі цепла- і алеяўстойлівасьці, здольны вытрымліваць тэмпэратуры 170—180 ℃. Выкарыстоўваецца пераважна для вырабу алейных сальнікаў і аўтамабільных запчастак.
Да холаду матэрыял менш устойлівы: мінімальная тэмпэратура насычэньня складае −15 — −30 ℃.
Прымяненьне
рэдагаваць- Поліакрыльная эмульсія, водныя лакафарбавыя пакрыцьці
- Акрылявая фарба
- Акрылявае валакно
- Водараспушчальныя загушчальнікі на поліакрыляце натру, палімэры для вытворчасьці супэруцягальнага палімэру(d) (СУП), які выкарыстоўваецца ў аднаразовых падгузках
- Акрылявая смала як адчувальны да ціску клей
- «Супэрклей», гандлёвая назва цыянаакрыляту
- Арганічнае шкло, альбо плексіглас
- У касмэтыцы як рэалягійныя мадыфікатары і ўтваральнікі плёнкі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Erich Penzel. Polyacrylates // Ullmann's Encyclopedia of Industrial Chemistry. — Weinheim: Wiley-VCH, 2000. — ISBN 978-3-527-30673-2
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |