Поль Рыкёр
Поль Рыкёр або Рыкэр (па-француску: Paul Ricoeur; 27 лютага 1913 — 20 траўня 2005) — францускі філёзаф, разам з Гайдэгерам і Гадамэрам прадстаўнік школы гермэнэўтыкі: тлумачэньне антычных філёзафаў.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМаці Поля неўзабаве памерла пасьля таго, як нарадзіла яго. Бацька, выкладчык ангельскай мовы, загінуў на фронце ў пачатку Першай сусьветнай вайны (1915). Бацькі таты выхоўвалі сірату ў пратэстанцкім духу. Фармавалі яго галоўным чынам кнігі, у прыватнасьці камэнтары да Пасланьня да Рымлянаў Карла Барта й яго ж праца «Слова Бога й слова чалавечае».
У 1935 году Поль Рыкэр ажаніўся, пасьля ў яго было пяцёра дзяцей.
З 1935 Рыкэр выкладае філязофію ў ліцэі й актыўна, аж да пачатку Другой сусьветнай вайны, вывучае нямецкую мову.
У 1939 году Рыкэр добраахвотнікам адпраўляецца на фронт, але трапляе ў палон. У гэтым стане вымушанай пагрозы сьмерці ён на вопыце спазнае філязофію «пагранічнага стану»: стану паразы, адчаю, адзіноты. Але менавіта тут, воляю лёсу, яму прадставілася магчымасьць і асэнсаваць іх тэарэтычна. Рыкэр чытае ў арыгінале працы Карла Яспэрса, якія мелі на яго вялікі ўплыў. Іншыя інтэлектуалы-палонныя параілі яму таксама вывучыць працы Эдмунда Гусэрля. Яшчэ ня так разабраўшыся ў філязофіі, Рыкэр стаў перакладаць «Ідэі-i» Гусэрля. Зачараваны працамі Гусэрля й разуменьнем некаторых новых рэчаў, Рыкэр працягнуў гэтую працу ўжо пасьля вайны. Але пачалося ўсё менавіта з такіх незвычайных абставінах.
Працы Рыкёра высока цаніў яго даўні сябар Караль Вайтыла (будучы папа рымскі). У апошнія гады жыцьця Поль Рыкэр часта езьдзіў у экумэнічную суполку брата Ражэ Шуца ў вёску Тэзэ (дэпартамэнт Сона і Люара, Бургундыя-Франш-Камтэ), каб, па яго ўласных словах, перажыць тое, у што верыў ўсім сэрцам.
Глядзіце таксама
рэдагаваць- ^ http://www.lefigaro.fr/livres/2017/05/10/03005-20170510ARTFIG00171-qui-est-paul-ricoeur-le-philosophe-qui-influenca-emmanuel-macron.php
- ^ Agence bibliographique de l'enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentation (фр.) — Montpellier: ABES, 2001.
- ^ Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat
- ^ http://www.mla.org/honmemb_past