Рэпрэзэнтацыя – панятак, які адносіцца да праблематыкі тлумачэньня/разуменьня. У другім сваім значэньні адносіцца да праблематыкі напісаньня гісторыі. Поль Рыкёр супрацьпастаўляе рэпрэзэнтацыю мэнтальнасьці, падкрэсьліваючы выразную паліфанію, палісэмію, дыфэрынцыяванасьць і шматвобразную тэмпаралізацыю рэпрэзентацыю ў параўнаньні з апошняй. У больш вузкім сэньсе панятак рэпрэзентацыя разумеецца як заключная фаза гістарыяграфічнай апэрацыі. Што тычыцца гістарычнай рэпрэзэнтацыі, дык Рыкёр спасылаецца на Мішэля дэ Сэрто, зьвяртае увагу на пісьмовую рэпрэзэнтацыю або, больш дакладна, літаратурную, што прыводзіць да спалучэньня літаратурных характарыстык з крытэрыямі навуковасьці у гістарычнай рэпрэзэнтацыі. Гісторыя ж набліжаецца да літаратуры.

Літаратура

Рикёр П. Память, история, забвение. М.: Издательство гуманитарной литературы, 2004.