Польскі дзяржаўны вандроўны тэатар БССР

По́льскі дзяржа́ўны вандро́ўны тэа́тар БССР (па-польску: Polski Państwowy Teatr Objazdowy w Białoruskiej SRR) — адзін з двох польскіх тэатраў, што дзейнічалі ў БССР у міжваенны пэрыяд. Існаваў у 1929—1935 роках зь сядзібаю ў Чырвоным касьцёле.

Гісторыя

рэдагаваць

Пляцоўка паўстала на грунце тэатральных курсаў польскай моладзі, што праводзіліся пры працоўным клюбе імя Розы Люксэмбурґ у Менску. Заняткі па тэатразнаўстве тады праводзіў Э. Багінскі, які стаў першым дырэктарам тэатру. З 1933 інстытуцыю ачоліў Я. Танальскі. У першыя гады пры тэатры дзейнічалі кароткатэрміновыя драматычныя курсы.

11 ліпеня 1932 тэатар быў перайменаваны ў Дзяржаўны польскі тэатар БССР імя 11 Ліпеня (па-польску: Polski Państwowy Teatr BSRR im. 11 Lipca) і атрымаў стацыянарную базу ў будынку Чырвонага касьцёлу.

Сярод актораў тэатру былі І. Багінская, Ю. Галавач, К. Мацкевіч, В. Окалаў, А. Ротар, З. Стома, К. Стэцкі, В. Татаржыцкая, В. Тышкевіч, І. Худніцкі. Сярод пастановаў былі „Недаростак“ Дз. Фанвізіна (1931), „Армія міру“ Ю. Нікуліна (1932), «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай (1933), «Узьнятая цаліна» М. Шолахава ды «Гібель эскадры» А. Карнейчука (абедзьве 1934), „Карчмарка“ К. Гальдоні, «Сям’я Варанцоў» В. Кавальскага (абедзьве 1935).

Літаратура

рэдагаваць