Польская рада Магілёўскай зямлі
Польская рада Магілёўскай зямлі (па-польску: Rada Polska Ziemi Mohylewskiej) — арганізацыя, што аб’ядноўвала палякаў, якія жылі ў Магілёўскай губэрні Расеі. Яе мэтай было выконваць задачы воргану самакіраваньня мясцовай польскай супольнасьці. Была створана ў час зьезду прадстаўнікоў Павятовых радаў Маглёўскай зямлі 8-10 красавіка 1917 году ў Магілёве. Удзельнічала ў ім 188 дэлегатаў — прадстаўнікоў розных прафэсійных і грамадзкіх групаў жыхароў Магілёўшчыны польскай нацыянальнасьці. Арганізацыю рэпрэзэнтавала 5 дэлегатаў ў Польскай радзе Беларускіх земляў. Яе прадстаўнік, Міраслаў Абезерскі, удзельнічаў у Польскім палітычным зьезьдзе ў Маскве[1].
Польская рада Магілёўскай зямлі | |
Rada Polska Ziemi Mohylewskiej | |
Дата заснаваньня | 8-10 красавіка 1917 |
---|---|
Штаб-кватэра | Магілёў, Расея |
Саюзьнікі і блёкі | Польская рада Беларускіх земляў |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ W kręgu polityki i spraw wojskowych. Rada Polska Ziem Białoruskich. W: Między nadzieją… s. 119—121.
Літаратура
рэдагаваць- Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7.