Польская аб’яднаная рабочая партыя
польская палітычная партыя (1948—1989)
(Перанакіравана з «Польская аб'яднаная рабочая партыя»)
Польская аб'яднаная рабочая партыя, ПАРП (па-польску: Polska Zjednoczona Partia Robotnicza, PZPR) - палітычная партыя ў Польскай Народнай Рэспубліцы. Была створана 15 сьнежня 1948 у выніку аб'яднаньня Польскай сацыялістычнай партыі і Польскай рабочай партыі.
Партыя зьяўлялася правячай у Польшчы з 1948 па 1989. У 1989 пад ціскам забастовак, якія арганізоўваў прафсаюз "Салідарнасьць", у Польшчы былі праведзены дэмакратычныя парляманцкія выбары, падчас якіх апазыцыя атрымала ў парлямэнце ўсе абіраныя месцы. Выбары прывялі да страты ПАРП палітычнай улады, у выніку чаго партыя самараспусьцілася 27 студзеня 1990.
Першыя сакратары ЦК ПАРП
рэдагавацьСьпіс пісараў ЦК ПАРП:
- Баляслаў Берут, 1948 — 1956 (у 1948—1954 — Старшыня ЦК ПАРП)
- Эдвард Охаб, 1956
- Уладзіслаў Гамулка, 1956 — 1970
- Эдвард Герэк, 1970 — 1980
- Станіслаў Каня, 1980 — 1981
- Войцех Ярузэльскі, 1981 — 1989
- Мечыслаў Ракоўскі, 1989 — 1990
-
Б. Берут
-
Э. Охаб
-
У. Гамулка
-
Э. Герэк
-
С. Каня
-
В. Ярузельскі
-
М. Ракоўскі