Полацкі беларускі крыж

(Перанакіравана з «Полацкі Беларускі крыж»)

Полацкі беларускі крыж — праект беларускага нацыянальнага ордэну часоў БНР. Палажэньні пра ордэн распрацаваў палкоўнік Кастусь Езавітаў. Эскіз выканаў мастак Лявон Вітан-Дубейкаўскі. 26 студзеня 1920 году зацьверджаны Радай БНР.

Полацкі беларускі крыж
Краіна Сьцяг Беларусі Беларуская Народная Рэспубліка
Тып ордэн
Каму ўручаецца вайсковым і грамадзкім дзеячам
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 26 студзеня 1920

Гісторыя

рэдагаваць

Увосені 1919 году ў Рызе ўзьнятыя пытаньні пра стварэньне нацыянальнага беларускага ордэну. Гэтае пытаньне ўзьняў палкоўнік Кастусь Езавітаў. Ужо 21 сьнежня 1919 году ён падаў на разгляд надзвычайным амбасадарам БНР у краінах Балтыі «Палажэньне пра Полацкі Беларускі Крыж», прызначаны для жаўнераў і афіцэраў. Да палажэньня быў далучаны фатаздымак, які не захаваўся. Згодна з палажэньнем, Крыж прызначаны для ўзнагароджаньня як у вайсковы, гэтак і ў мірны час.

26 студзеня 1920 году Рада БНР прынцыпова пагаджаецца з «Палажэньнем» Кастуся Езавітава.

Езавітаваў праект

рэдагаваць

Крыж з пяцьцю ступенямі (першая — найвышэйшая). Асобныя тыпы для грамадзянскіх і ваенных катэгорыяў. Для большай узнагароды паводле ступені — новы ордэн не выдаваўся. Замест гэтага стужкі альбо пяціканцовыя зоркі (для вайскоўцаў), альбо паўтарэньне мініятурнай формы ордэна (для мірных жыхароў) будуць размешчаныя на верхняй стужцы. Ордэн быў на стужцы гарызантальных нацыянальных колераў бел-чырвона-белай[1].

Дубейкаўскі праект

рэдагаваць

Прыняцьцё «Палажэньня» Кастуся Езавітава суправаджалася прапановаю мастаку Лявону Вітану-Дубейкоўскаму распрацаваць новы эскіз узнагароды на аснове праекту. У цэлым праект быў асновай Крыжа Пагоні, але зьнізіў ніжняе скрыжаваньне да тых жа памераў, што й іншыя[1].

Дагэтуль ня знойдзена ніводнага асобніка гэтага ордэна, таксама няма захаваных выяваў пробнага асобніка.[1].

  1. ^ а б в Рудиченко, Тинченко, 2011, с. 380

Літаратура

рэдагаваць
  • Рудиченко А. И., Тинченко Я. Ю. Награды и знаки национальных армий и правительств. Украина. Белоруссия. Литва. Учредительные документы. Изготовление. Практика награждений. Типы и разновидности.. — Логос, 2011. — 438 с. — 750 ас. — ISBN 978-966-171-365-8