Плянэтарый Галілео Галілей

Плянэта́рый «Галіле́о Галіле́й» (па-гішпанску: Planetario Galileo Galilei) — плянэтарый у парку Tres de Febrero ў Буэнас-Айрэскім раёне Палерма (Аргентына).

Плянэтарый «Галілео Галілей»
Planetario Galileo Galilei
Месцазнаходжаньне Буэнас-АйрэсАргентына
Створаны 20 сьнежня 1966 г.
Адкрыты 20 сьнежня 1966
Геаграфічныя каардынаты 34°34′11″ пд. ш. 58°24′42″ з. д. / 34.56972° пд. ш. 58.41167° з. д. / -34.56972; -58.41167Каардынаты: 34°34′11″ пд. ш. 58°24′42″ з. д. / 34.56972° пд. ш. 58.41167° з. д. / -34.56972; -58.41167
Плянэтарый «Галілео Галілей» на мапе Аргентыны
Плянэтарый «Галілео Галілей»
Плянэтарый «Галілео Галілей»
Плянэтарый «Галілео Галілей»
Афіцыйная бачына

Мінуўшчына

рэдагаваць

Узьвядзеньне плянэтарыю ў Буэнас-Айрэсе пачалося ў 1962 року паводле праекту архітэктара Энрыке Яна. 20 сьнежня 1966 будынак уведзены ў строй, а ўрачыстае адкрыцьцё для наведвальнікаў адбылося 5 красавіка 1968.

Апісаньне

рэдагаваць

Будынак пяціпавярховы, мае 6 лесьвіц і залю дыямэтрам 20 м на 360 месцаў. Яе ўнутраныя сьцены пакрытыя люстэркавым алюмінам.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • У музэі захоўваецца кавалак Месяцавага каменю, дастаўлены на Зямлю экіпажам Апалёну-11. Плянэтарыю яго падараваў Рычард Ніксан.
  • У музэі таксама захоўваецца калекцыя выкапневых марскіх формаў з правінцыі Неўкен, якія датаваныя 100 мільёнамі гадоў.
  • На ўваходнай тэрасе выстаўлены мэталічны мэтэарыт з правінцыі Чака.
Плянэтарый «Галілео Галілей» у інфрачырвоным сьвятле

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Плянэтарый Галілео Галілейсховішча мультымэдыйных матэрыялаў