Плюмбагавыя
сямейства кветкавых расьлінаў
Плюмбагавыя (Plumbaginaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 30 родаў і 725 відаў[1].
Плюмбагавыя | |
Plumbago europaea — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Гвазьдзікакветныя (Caryophyllales) |
Сямейства | Плюмбагавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Plumbaginaceae Juss. | |
Апісаньне
рэдагавацьПрадстаўнікі гэтага сямейства — хмызьнякі, хмызьнячкі або шматгадовыя травы, рэдка павойныя расьліны. Лісьце простае, чарговае або прыкаранёвае, суцэльнае або дольчатае. Кветкі ў суквецьці, адносна вялікія; чашачка ўстойлівая, часам афарбаваная, мае 5 частак; пялёсткаў 5; тычачак звычайна шмат, рэдка мала. Плод — каробачка, звычайна заключаная ў чашачку. Насеньне 1 на каробачку[2][3].
Арэал
рэдагавацьРаспаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, але асабліва ў Міжземнамор’е і Цэнтральнай Азіі[2][3][4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
- ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |