Плывунцовыя (Lentibulariaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 3 роды (Genlisea, Pinguicula, Utricularia) і каля 316 відаў[1], 350 відаў[2], або 391 від[3].

Плывунцовыя
Utricularia vulgaris — беларускі від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадЯсноткакветныя (Lamiales)
СямействаПлывунцовыя
Бінамінальная намэнклятура
Lentibulariaceae Rich.
ITIS 34432 ·

Апісаньне

рэдагаваць

Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы шматгадовыя або аднагадовыя, драпежныя, наземныя, эпіфітныя або водныя. Карані прысутнічаюць альбо адсутнічаюць. Сьцяблы (Utricularia), зьмененыя ў рызоіды, сталоны або карэнішчы, рэдка разьвіваюцца. Пасткі на рызоідах, сталонах або лісьці, якія прысутнічаюць ў Utricularia, але адсутнічаюць у Pinguicula. Прылісткі адсутнічаюць. Лісьце чарговае або ў прыкаранёвай разетцы, простае або па-рознаму падзеленае. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя, маюць толькі адну плоскасьць сымэтрыі; чашалісьцікаў 2–5; пялёсткаў 5 або венца 2-губны; тычачак 2. Плод, як правіла — каробачка. Насеньня мала, шмат або рэдка 1 на каробачку, дробнае[2][4].

Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце[2][3][4].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б в Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 19.03.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 19.03.2020 г.  (анг.)
  4. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 19.03.2020 г.  (анг.)