Плоўдзіўскі антычны тэатар
Славутасьць | |
Плоўдзіўскі антычны тэатар
| |
Краіна | Баўгарыя |
Месцазнаходжаньне | Плоўдзіў |
Каардынаты | 42°08′48″ пн. ш. 24°45′03″ у. д. / 42.14667° пн. ш. 24.75083° у. д.Каардынаты: 42°08′48″ пн. ш. 24°45′03″ у. д. / 42.14667° пн. ш. 24.75083° у. д. |
Будаўнік | Марк Ульпіюс Траян |
Будаваньне | 108—114 гады |
Сайт | visitplovdiv.com/en/node… |
Плоўдзіўскі антычны тэатар | |
Плоўдзіўскі антычны тэатар на Вікісховішчы |
Плоўдзіўскі антычны тэатар — адзін з найбольш добра захаваўшыхся рымскіх тэатраў, знаходзіцца ў цэнтры гораду Плоўдзіў, Баўгарыя. Як мяркуецца, ён быў пабудаваны напрыканцы праўленьня імпэратара Траяну[1]. Тэатар быў выяўлены падчас археалягічных раскопак, якія праводзіліся з 1968 па 1979 год.
Тэатар можа зьмяшчаць ад 5000 да 7000 гледачоў, і працягвае выкарыстоўвацца ў цяперашні час.[2][3]
Знаходжаньне
рэдагавацьТэатар разьмешчаны ў Старым горадзе Плоўдзіва, у лагавіне паміж пагоркамі Таксім і Джамбаз.
Апісаньне
рэдагавацьМесцы для гледачоў арыентаваны на поўдзень, да старажытнага гораду ў нізіне і Радопскіх гор. Тэатар ўяўляе сабой паўкола з вонкавым дыямэтрам 82 мэтры. Падзяляецца на глядзельную залю (аўдыторыюм) і сцэну (архэстра). Глядзельная заля выдзяўблена ў схіле пагорку. Зона для гледачоў (кавеа) складаецца з 28 канцэнтрычных шэрагаў мармуровых сядзеньняў, якія падзеленыя праходам на два ярусы. Верхні ярус перасякаюць вузкія радыяльныя лесьвіцы. Месцы для гледачоў атачаюць падковападобную сцэну дыямэтрам 26,64 м[4]. Сцэнічныя памяшканьня (скена) разьмешчаны на поўдзень ад асноўнай сцэны. Яны маюць 3 паверхі, якія падтрымліваюцца калёнамі. Праскеній (сьцяна за сцэнай) мае вышыню 3,16 м і дэкараваны іанічнай мармуровай калёнадай. Фасад скены, зьвернуты ў глядзельную залю, складаецца з двухузроўневага порціка, на першым узроўні якога знаходзяцца калёны іянічнага ордэру, а на другім — рымска-карынфскага ордэру. На фасадзе скены — 3 сымэтрычна разьмешчаных парталы. Уваход у архэстру злучае кавэа і сцэнічныя памяшканьні. Крыты праход пачынаецца ў цэнтры архэстры і вядзе праз сцэнічныя памяшканьні вонкі. Іншы крыты праход пачынаецца ў цэнтральнай частцы верхняга шэрагу глядзельнай залі і злучае кавэа з Трымонцыюмам.
Галерэя
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Nicolay Sharankov: Unknown Governors of Provincia Thracia, Late I-Early II Century AD.
- ^ Bulgaria
- ^ Kostash Prodigal Daughter: A Journey to Byzantium
- ^ Античният Филипопол