Пляц Свабоды (Талін)
(Перанакіравана з «Плошча Свабоды (Талін)»)
Пляц Свабо́ды (па-эстонску: Vabaduse väljak), ранейшыя назвы Пятроўская, Сенная, Перамогі — пляц з паўднёвага краю Старога места ў Таліне (Эстонія). Займае плошчу 7752 м²[1], памеры 110 м х 75 м.
З усходу плошча абмежаваная царквой сьвятога Яна, з поўдня бульварам Каарлі і падземным гандлёвым цэнтрам, з захаду — калёнай Перамогі ў вайне за незалежнасьць 1918—1920 рокаў.
Цяперашні выгляд плошчы быў разпрацаваны архітэктарамі Тыйтам Трумалем, Вэльём Каасікам і Андрэсам Альверам.
За савецкім часам пляц меў назву плошчы Перамогі (эст. Võidu väljak).
-
У 1912 пляц Свабоды меў назву Пятрова плошча.
-
Падчас нямецкай акупацыі (1943).
-
У 2008 распачатая рэканструкцыя.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Tallinna Õigusaktide andmebaas (эст.) Tallinna õigusaktide register Праверана 10 кастрычніка 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКаардынаты: 59°26′1.5216″ пн. ш. 24°44′38.8854″ у. д. / 59.433756° пн. ш. 24.744134833° у. д. Пляц Свабоды — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў