Плаўна
возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
Возера
Плаўна
Плаўна | ||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Плаўна — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці.
Плошча — 4,02 км². Найбольшая глыбіня — 2 м. Даўжыня — 3,45 км. Найбольшая шырыня — 1,75 км. Даўжыня берагавой лініі — 9,05 км. Аб’ём вады — 5,12 млн м³. Плошча вадазбору — 186,5 км².
Знаходзіцца ў басэйне р. Сергуч (цячэ праз возера), за 42 км на ўсход ад гораду Докшыцы, у межах Бярэзінскага біясфэрнага запаведніка. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на захадзе сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Востраў плошчай 0,07 км², ёсьць сплавінныя выспы. Цалкам зарастае падводнай расьліннасьцю.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
Гэта — накід артыкула пра Докшыцкі раён. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |