Плакуновыя

сямейства кветкавых расьлінаў

Плакуновыя (Lythraceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 27 родаў і 620 відаў[1].

Плакуновыя
Чальчак вербалісты (Lythrum salicaria) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадМіртакветныя (Myrtales)
СямействаПлакуновыя
Бінамінальная намэнклятура
Lythraceae J.St.-Hil.
ITIS 27074 ·

Апісаньне

рэдагаваць

Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы, хмызьнякі або дрэвы. Прылісткі прысутнічаюць альбо адсутнічаюць. Лісьце супратыўнае, простае, цэлае. Кветкі ў суквецьці, двухполыя, радыяльна сымэтрычныя або няправільныя. Плод, звычайна — каробачка. Насеньне, звычайна, шматлікае[2][3].

Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, але ў асноўным ва трапічных рэгіёнах[3][4][2].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 21.03.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 21.03.2020 г.  (анг.)
  4. ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 21.03.2020 г.  (анг.)