Плаг
Плаґ, таксама плаг (па-ангельску: plugg альбо plug) — паджанр трэп музыкі, які зьявіўся ў сярэдзіне 2010-х праз распаўсюджваньне на стрымінгавай пляцоўцы SoundCloud. Ён быў папулярызаваны выканаўцамі паўднёвага гіп-гопу й характарызуецца глыбокімі 808 басавымі лініямі, яркімі мэлёдыямі й мэлядычным вакалам.[1]
У адрозьненьне ад мэйнcтрым трэпа, які вызначаецца насычанымі бітамі са складанымі хай-хэт узорамі, плаґ лічыцца лятуцьлівым,[2] бяспрымусным, атмасфэрным, касьмічным, паветраным і мінімалістычным. Жанр таксама мае такія асаблівасьці як: агульная пышная й джазавая атмасфэра; незямныя мультыінструмэнтальныя гармоніі й мэлёдыі; разрэджанае й расслабленае напісаньне драм-партыі зь нячастымі хай-хэтамі; густыя басавыя лініі.[3] Замест складаных хай-хэт партый, выкарыстоўваных у мэйнстрым-трэпе, у плаґе ў асноўным выкарыстоўваюцца рытм-пропускі, крэш-цымбалы й рэзкія акцэнтаваныя снэйры на паўтактах. Як апісвае крытык, плаґ найлепш слухаць у адзіноце, «адчуваць так, як гэта задумана: як дзённы транс у самотным месцы».[4]
Вакальна, плаґ вар’уецца ад інструмэнталаў без вакалу да рэп-песьняў альбо песьняў зь мяккім сьпевам. Флоў, якія выкарыстоўваюцца ў плаґу, вар’уюцца ад агрэсыўных да аслаблых і мяккіх.
Этымалёгія
рэдагавацьЖанр атрымаў сваю назву на SoundCloud ад тэґу «Plug!», які ўдзельнікі калектыву BeatPluggz выкарыстоўваюць у сваіх бітах з 2013 г.[5][6][7] MexikoDro, сябра гэтага калектыву, сьцьвярджаў, што вакал для тэґу запісаў StoopidXool альбо нехта іншы з Beatpluggz.[8] Спачатку тэґ гучаў як «Plugs!», але пазьней яны скарацілі яго да «Plug!»[9]
Для апісаньня жанру выкарыстоўваюцца абодва варыянты «plugg» і «plug». Іншыя назвы жанру ўключаюць апісальныя тэрміны, такія як «new wave»[10] і «smooth jazz»[11] (ня блытаць з жанрамі new wave і smooth jazz).
Гісторыя
рэдагавацьВытокі й першая мэйнстрымная хваля
рэдагавацьВытокі плаґу ўзыходзяць да вытворчага стылю бітмэйкера Zaytoven, які сфармаваўся пад уплывам госьпел і соўл музыкі,[12] а таксама й іншых уплываў паўднёвага рэпу, такіх як OutKast[13] і да кроўнага паджанру гіп-гопу пад назвай Chicago Bop.[14] Плаґ зьявіўся прыкладна ў 2013 годзе як стыль напісаньня бітоў калектывам пад назвай Beatpluggz, у які ўваходзяць бітмэйкеры з Атланты MexikoDro й StoopidXool.[15][16] Плаґ быў натхнёны Zaytoven,[17] Project Pat, Juicy J, Gucci Mane, рэп гуртам D4L і саўндтрэкам Paper Mario кампаніі Нынтэнда.[18] MexikoDro і яго сябры з Beatpluggz заваявалі аўдыторыю праз пляцоўку SoundCloud, дзе плаґ атрымаў андэґраўнд прыхільнікаў.[19][20] Плаґ быў апісаны як «блізкі да эмбіенту й п’янлівы», моцны адыход ад папулярных стыляў таго часу.[21]
Прыкладна з 2014 году такія рэперы, як Playboi Carti,[22] Rich The Kid, Diego Money,[23] Kodak Black, Lil Yachty,[24] Famous Dex, Yung Bans, Thouxanbanfauni, D Savage і Reese LaFlare,[25] пачалі працаваць з Beatpluggz і выпусьцілі такія трэкі, як «Broke Boi» (ад Playboi Carti),[26][27] «Plug!» (ад Rich the Kid і Kodak Black),[28] «Hella O's» (ад Lil Yachty), «New Wave» (ад Rich the Kid і Famous Dex), «Harrassin Me» (ад Kodak Black і Humble Haitian),[29] «Dresser» (ад Yung Bans),[30] «No Cap» (ад Yung Bans і Reese LaFlare), тым самым упершыню зьвярнуўшы на плаґ увагу, зрабілі яго мэйнстрымам. Прыкладна ў той жа час рэпер Nebu Kiniza запісаў свой вірусны сынґл «Gassed Up» (пазьней сэртыфікаваны як плятынавы) на той жа біт, які быў выкарыстаны ў трэку «Plug!» ад Rich the Kid.[31] Сярод усіх, Playboi Carti быў першым, хто ацаніў бітмэйкерскі стыль Beatpluggz.[32][33] Нягледзячы на тое, што «Broke Boi» стаў яго прарыўным хітом, Playboi Carti не заплаціў MexikoDro за гэты й іншыя яго біты,[34] як MexikoDro пазьней сьцвярджаў у інтэрв’ю. Ці заплаціў Rich the Kid за біт, выкарыстаны ў яго трэку «Plug!», які таксама стаў хітом таго часу,[35] таксама застаецца няпэўным.[36]
Падчас першай хвалі мэйнстрыму, плаґ-біты, у асноўным напісаныя Beatpluggz, таксама дапамаглі сфармаваць кар’еру UnoTheActivist, Thouxanbanfauni й Yung Gleesh.
Першая мэйнстрымная хваля плаґу была ў асноўным фэдам і хутка зьнікла, калі рэперы (Famous Dex, Rich the Kid, Lil Yachty) пачалі працаваць зь іншымі прадуцэнтамі.[37][38] Playboi Carti апублікаваў разрыў у супрацы з MexikoDro і перайшоў да працы з Pi’erre Bourne, які не рабіў плаґ-біты.[39] Нягледзячы на вышэйпамянёныя падзеі, у той час у андэґраўндзе плаґ захоўваў пасьлядоўную дынаміку роста прыхільнікаў і эвалюцыю, у асноўным дзякуючы анляйн-цэнтрычнаму характару паджанру.[40][41][42]
Другая хваля: Плаґнб-сцэна
рэдагавацьНовая хваля плаґу пачалася ў 2017—2020 гадох і ўзьнікла зь некалькіх крыніц. Па-першае, зьявіўся новы стыль плаґу пад назвай плаґнб, які аб’яднаў яго з мэлядычнымі, лятуцьлівымі, сучаснымі R&B сынтэзатарамі.[43][44] Сярод стваральнікаў гэтага новага стылю былі XanGang, калектыў прадуцэнтаў Surreal Gang, бітмэйкеры CashCache і Dylvinci,[45] [46] рэпер Lil Shine, рэперы-прадуцэнты Corey Lingo і Neiburr, і цяпер неіснуючы мастацкі калектыў SlayWorld, у які ўваходзілі выканаўцы Izaya Tiji, Autumn!, Summrs[47] і Kankan.[48]
У той жа час зьявілася новая хваля рэпераў, пераважна арыентаваных на плаґ. Многія зь іх вырасьлі, слухаючы плаґ-музыку, а менавіта BoofPaxkMooky,[49][50][51] стыль якога, як апісваецца, нагадвае эпоху супрацы Playboi Carti й MexikoDro.[52] Яго мікстэйп «Four Seasons» 2021 году (біты напісаныя StoopidXool), на думку крытыка лічыцца адным з самых дакладных прыкладаў плаґ-музыкі.[53] Tony Shhnow і 10kdunkin,[54][55] прынесьлі уплыў R&B 1990-x і больш раньняга паўднёвага гіп-гопу ў плаґ.[56][57][58][59] Бліжэй да 2020 году таксама зьявілася новая плеяда плаґ-вытворцаў, найбольш вядомыя зь якіх — CashCache[60] і Cash Cobain.[61] CashCache быў апісаны як «асноўны будаўнічы» плаґ-гуку, які выкарыстоўвалі BoofPaxkMooky, Tony Shhnow і 10kdunkin.[62] Ён таксама лічыцца чалавекам, які прынес больш лаўнж-музыкі й больш джазу[63] ў плаґ, [64] стварыўшы новы стыль, які атрымаў назву «сонны плаґ».[65]
Прыкладна ў той час у 2019 годзе StoopidXool і Cash Cobain працавалі над альбомам «XOOL SUMMER» разам з нью-ёрцкім рэперам FLEE, у які ўвайшоў вірусны плаґнб-хіт «SWISH / USE 2», запісаны ў супрацоўніцтве з Brent Faiyaz.[66][67]
Пакуль творчасьць BoofPaxkMooky, Tony Shhnow, 10k Dunkin і FLEE апісвалася як «вяртаючая ў ратацыю найбольш трушны плаґ»,[68] Lil Tecca, Autumn!, SSGKobe і SoFaygo пашыралі плаґ-гук, выпусьціўшы TikTok-хіты «Show Me Up», «Knock Knock» і «Thrax».[69]
У 2019—2020 на сцэне працягвалі зьяўляцца новыя імёны: Summrs і Autumn! прынесьлі ўплыў гуку, тыповага для «SadBoys» пад кіраўніцтвам Yung Lean у плаґ. Іншыя новыя імёны — KA$HDAMI, 1600j і RewindRaps, Tana й іншыя.[70]
У той жа час Drake прыцягнуў увагу да плаґ-музыкі. Ён упершыню запісаў песьню пад назвай «Plug» на плаґ-біт прыкладна ў 2017 годзе, нібыта для свайго альбома Scorpion, але пазьней песьня была выдалена з трэкліста й зноў зьявілася ў інтэрнэце толькі ў 2020 годзе.[71] Пазьней, таксама ў 2020 годзе, Дрэйк уключыў плаґ-трэк «From Florida with Love» (напісаны MexikoDro) у свой мікстэйп Dark Lane Demo Tapes.[72][73] Мяркуецца, што прычынай уключэньня песьні ў трэкліст была другая хваля мэйнстрыма плаґу, пра якую ведаў Drake.[74]
У 2021 годзе рэпер RXKNephew выпусьціў больш за 400 песьняў, некаторыя зь якіх былі апісаны як «плаґнб».[75]
У 2022 годзе выканаўца з Атланты Glokk40Spaz пачаў прыцягваць увагу сваім новым хардкор стылем плаґ-музыкі. Гэты стыль быў заснаваны ў DMV-рэгіёне, дзе ён атрымаў назву цёмны плаґ (па-ангельску dark plugg).[76] У адрозьненьне ад лятуцьлівай і мэлядычнай плаґ атмасфэры, цёмны плаґ (таксама вядомы як DMV-плаґ і эвіл плаґ) мае злавесны й агрэсыўны гук з шырокім выкарыстаньнем DMV-флоў.[77]
Распаўсюджваньне мікрападжанраў
рэдагавацьДа канца 2021 году плаґ дасягнуў росквіту[78] і атрымаў далейшае развіцьцё. Многія выканаўцы пачалі дадаваць у сваё гучаньне больш digicore-уплыва, напрыклад трэкі «2003» (ад DAESWORLD) і «Highschool» (ад jaydes).[79]
У 2022 годзе мікражанр гіпэрплаґ стаў папулярным у TikTok і на SoundCloud, калі рэпер-прадуцэнт myspacemark пачаў дадаваць эфэкты гіпэрпопу ў плаґ-гук, аж да заявы, што ён вынайшаў новы паджанр. Было незразумела, ці быў задуманы гэты паджанр як высьмешлівы мем, але пасьля таго, як відэа з гіпэрплаґам сабралі дзясяткі тысячаў праглядаў у TikTok, многія прыхільнікі myspacemark паставіліся да гэтай ідэі больш сур’ёзна.[80]
Характарыстыка
рэдагавацьПлаґ-музыка характарызуецца вытворчым стылем Beatpluggz, заснаваным MexikoDro. Згодна з CashCache, «простыя акорды, рэзкія 808 і паўтаральныя, захапляльныя мэлёдыі» зьяўляюцца тыповымі для плаґу.[81] Па словах трэп-прадуцэнта Popstar Benny, асновай плаґ-музыкі зьяўляюцца «драм-партыі Zaytoven з вуліц Атланты і мэлёдыі, якія трохі больш „інтэрнэт“ і крыху больш „мэлёдыі зь відэагульняў“». [82]
808 і драм-партыі
рэдагавацьШматлікія крыніцы сьведчаць аб вытоках напісаньня плаґ драм-партый менавіта з выкарыстаньнем арыгінальных гукаў і пэркусыйных інструмэнтаў Zaytoven.[83][84] Яго асабісты стыль склаўся пад уплывам вэст-коўст гіп-гопу канца 1990-х.[85] Многія драм сэмплы, якія выкарыстоўвае Zaytoven, былі адданыя яму яго настаўнікам па бітмэйкінгу, JT the Bigga Figga,[86] і працягваюць выкарыстоўвацца ім дагэтуль.[87]
Драм-партыі Zaytoven апісваюць як разрэджаныя,[88] качальныя[89] і зь элемэнтамі сьвінгу.[90] Напісаньне ненасычанай драм-партыі з частымі рытм-пропускаміі служыць таму, каб вызваліць акустычную прастору для прысутнасьці рэпера.[91] Драм-партыі Zaytoven у асноўным сканцэнтраваны на цяжкіх 808, і, як казаў сам Zaytoven,
Пакуль 808 гучыць моцна і качальна, усё астатняе для мяне проста дадаткова. Гэта амаль як вішанька на торце.
— Zaytoven , [90]
Zaytoven прыпісвае адчуваньне сьвінгу сваіх тыповых рытмаў апаратнаму сэмплеру MPC2000, якім ён карыстаецца на працягу сваёй кар’еры.[92]
808, якія выкарыстоўваюцца ў плаґу й Zaytoven і пазьнейшымі плаґ-бітмэйкерамі, апісваюцца па-рознаму як густыя,[93] жорсткія, моцныя, качальныя й глыбокія.[94]
Драм-партыям Zaytoven уласьцівая палірытмічнасьць. На другім месцы пасьля 808 звычайна зьяўляецца клэп, які падае на кожны 2-і й 4-ы стук у такце. Яшчэ адна рытмічная лінія звычайна дадаецца некалькімі рэдкімі лініямі хай-хэтаў, якія адзначаюць толькі кожную 8-ю ноту, а ў іншым выпадку прыходзяць і сыходзяць шчыльна й выпадкова. Наступную драм-лінію ўтвараюць выпадковыя акцэнтаваныя снэйры.[94] Zaytoven таксама звычайна выкарыстоўвае ў сваіх рытмах розныя дадатковыя ўдарныя элемэнты, такія як розныя вакальныя сэмплы (альбо г.з."вокс" сэмплы), бонга, шэйкеры (так званы «зайтовэнскі шэйкер») і гэтак далей, і, па словах Zaytoven, многія пазьнейшыя бітмэйкеры ў асноўным спрабавалі пераймаць яго напісаньне драм-партый, паўторна выкарыстоўваючы яго драм-гукі.[95] Канчатковы біт звычайна ўключае некалькі нязначных варыяцый на працягу песьні; і ён можа ўключацца й выключацца на працягу ўсёй песьні, ствараючы «біт-кат» альбо «рытм-пропускі».[94]
Акорды й мэлёдыі
рэдагавацьСярод найбольш пазнавальных рысаў плаґу — яго запамінальныя,[96] шматслойныя, створаныя пад уплывам відэагульняў ад Нынтэнда[97] мэлёдыі зь інтэнсыўным выкарыстаньнем акордаў[98] і ксілафону, перавага пэд-сынтэзатараў, простая, але энэргічная драм-партыя, з частымі крэш-цымбаламі, кропкавымі рымшотамі й іншымі ўдарнымі інструмэнтамі, такімі як маракасы, акцэнтныя снэйры й нячастыя хай-хэты, а таксама 808 замест кікаў.[99] Клэпы часта выкарыстоўваюцца з наладамі эквалайзэру, дзе высокія частоты зрэзаны.
У адрозьненьне ад клясычных бітоў Zaytoven, якія ў значнай ступені абапіраліся на фартэпіянныя й арганныя рыфы разам зь мінімалістычнымі драм-партыямі, Beatpluggz захавалі паветраную атмасфэру, структуру й мінімалістычнасьць драм-партыі, але замест фартэпіяна й арганаў яны пераключылі акцэнт на больш сынтэзатарныя гукі. Таксама Beatpluggz далі розны выгляд хай-хэт узорам, снэйрам і іншым пэркусыйным інструмэнтам. 808, якія ўжываюцца Beatpluggz, таксама сталі параўнаўча цяжэйшымі за тыя, што ўжывае Zaytoven.[100]
Іншыя характарыстыкі
рэдагавацьСярод іншых азначальных рыс плаґ-музыкі — выкарыстаньне вакальнага сэмплу «Plug!»,[101] які спачатку зьявіўся як тэґ калектыву Beatpluggz, але пазьней стаў выкарыстоўвацца бітмэйкерамі, натхнёнымі Beatpluggz, якія ніколі не былі часткай калектыву.[102]
Плаґ-выканаўцы могуць выкарыстоўваць розныя флоў, у тым ліку агрэсыўны, мяккі, шэпт, DMV-флоў[103] і сьпевы.[104]
Туторыялы па напісаньню плаґ-музыкі на YouTube
рэдагавацьПлаґ-біты ствараюцца вельмі хутка й, як зацьвярджаецца, іх лёгка паўтарыць бітмэйкеру. На YouTube разьмешчана велізарная колькасьць туторыялаў па напісаньню плаґ-бітоў, якія сустракаюцца пад назвамі «plugg type beat tutorial» альбо «how to make a plugg type beat», некаторыя зь іх вучаць ствараць плаґ ўсяго за 6 хвілінаў.[105][106] Перад тым, як на YouTube зьявіліся першыя туторыялы па напісаньню плаґ-бітоў, сам MexikoDro зацьвярджаў у інтэрв’ю, што яму патрэбна ў сярэднім 15 хвілінаў, каб стварыць біт з нуля, зь якіх напісаньне самога біта займае 10 хвілінаў, а зьвядзеньне й яго майстарынг — каля 5.[107] Zaytoven таксама звычайна не марнуе больш за 5-10 хвілінаў на стварэньне сваіх бітоў.[108][109]
Рэгіянальныя сцэны
рэдагавацьАкрамя Злучаных Штатаў, зь сярэдзіны 2010-х да пачатку 2020-х плаґ прыжыўся й у Эўропе, асабліва ў Францыі, Нямеччыньне й постсавецкіх краінах, дзе мясцовыя сцэны сфармаваліся дзякуючы скейт-відэа, тэндэнцыям моды й росту папулярнасьці гіп-гоп музыкі.[110]
Францыя
рэдагавацьФранцускі парыскі рэпер Serane[111][112] упершыню даведаўся пра плаґ пасьля праслухоўваньня трэка Playboi Carti «Broke Boi», што зьмяніла яго погляд на музыку. Ён сам пачаў тварыць плаґ і згуртаваў вакол сябе каманду дызайнераў і мастакоў, якія прыдумалі мясцовую эстэтыку зьмешваньня плаґ-музыкі зь павагай да японскага дызайнерскага адзеньня.[113] Аб’яднаньне Serane, якое атрымала назву «#OneTruePath», было адзначана як чымсьці падобнае на Yung Lean і яго каманду SadBoys са Швэцыі,[114] на якіх таксама ў свой час у значнай ступені паўплывалі амэрыканскія паджанры гіп-гопу.[115]
Да зьдзіўленьня Serane, плаґ-прадуцэнты з Атланты падтрымалі намаганьні яго каманды. Пасьля таго, як ён быў супрацоўнічаў з рознымі амэрыканскімі бітмэйкерамі й рэперамі, у тым ліку з Atl Smook, BeezyB, 10kdunkin, Tony Shhnow, Dylvinci й CashCache, самі MexikoDro і StoopidXool зьвязаліся зь ім і прапанавалі разам працаваць над музыкай.[116]
У той жа час Serane зазнаў шмат крытыкі дома ў Францыі, дзе панавала агрэсыўнае брытанскае дрыл-асяродзьдзе. Яго часта лічылі адкідам, галоўным чынам за яго нестандартны, менш зразумелы флоў.[117]
Акрамя Serane, сярод іншых францускіх выканаўцаў плаґу — рэперы Southlove, Kasper939, Prince K, Yuri Online (усе зьяўляюцца сябрамі #OneTruePath), 8ruki, Lil Sandal, бітмэйкеры TTdafool, Voidd, Chenpol (таксама з #OneTruePath) й іншыя.[118][119] Што цікава, Chenpol апісваецца як пачынальнік плаґу ў Францыі.[120]
Беларусь і постсавецкія краіны
рэдагавацьСпачатку ў расейскамоўнай інтэрнэт-прасторы плаґ празвалі «мінімалістычным трэпам».[121] Face звычайна называюць першым рэперам з Расеі, які пачаў чытаць на плаґ-біты ў 2016 годзе, выпусьціўшы такія песьні, як «Кот» (біт напісан MexikoDro), «Vans» (біт напісан MexikoDro)[122] і «Revenge EP» (2017). Boulevard Depo быў яшчэ адным раньнім прыхільнікам плаґу ў Расеі з такімі песьнямі, як «Проснись и пеки» і «Rare First Basement» (абодва біты напісаныя FrozenGangBeatz у 2016), «Burnout» і «Snake In The Snacks»[123] (абодва біты напісаныя NastyBoy Boo у 2018 г.).
Big Baby Tape таксама быў адным зь першых расейскіх рэпераў, які паставіў плаґ у цэнтар увагі, выпусьціўшы свой дэбютны міні-альбом «Hoodrich Tales» у 2018 годзе,[124] які ён назваў «існасьцю плаґ-музыкі», паводле яго разуменьня.[125][126]
Rocket, іншы расейскі рэпер, яшчэ больш папулярызаваў плаґ у Расеі сваім міні-альбомам «Supreme Swings» у 2020 годзе.[127][128]
Ва Ўкраіне плаґ быў заснаваны музычным калектывам 044 KLAN, у прыватнасьці, рэперамі 044 ROSE і YAKATA 044.[129]
У Беларусі плаґ-рух пачаў рэпер Sqwiij, выпусьціўшы ў 2022 годзе трэк «Беларуский плаг», які імгненна завірусіўся ў сацыяльнай сетцы TikTok.[130] Прадстаўніком плаґнб-сцэны ёсьць Wavy Mroy, які набірае папулярнасьць пасьля выпуску песьняў «Viera» (2023), «Грук» (2024) і «Ціха» (2024).[131]
Аргентына
рэдагавацьВыканаўцы з Аргентыны AgusFortnite2008 і Stiffy, распрацавалі рэгіянальны варыянт плаґу, які атрымаў назву гіпэрплаґ. Яны робяць адасланьні на сэрыялы, напрыклад South Park, а таксама застарэлыя інтэрнэт-мемы.[132]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Arshan Jawid (June 12, 2022) MexikoDro on Drake Placement, Plugg, Lancey Foux, Rapping? Pluggnb (Interview) KidsTakeOver
- ^ Kieran Press-Reynolds (May 7, 2022) 6 years ago a college student made a fan video for his favorite rapper. Now he's at the forefront of the YouTube hip-hop scene, helping boost artists into internet stardom. Insider
- ^ Joey Ech (June 7, 2022) SoundCloud Highlights Rising Plugg Rap Movement With MexikoDro and More in New SCENES Episode. XXLMag.
- ^ Mario Sundaresan (March 17, 2021) It's 2021 and I can't stop listening to PLUGG. No Bells.
- ^ Michael Di Gennaro (June 30, 2021) Plugg Ain't Dead: A Guide To Atlanta's Most Sustainable Underground Scene. Sparky. Архіўная копія ад July 1, 2021 г.
- ^ Julia R. (July 1, 2021) Plugg: From Atlanta To Paris. Future Audio Workshop. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ Christian Sutton, Vlad Samedi, Sam Cantner (June 7, 2022) SCENES: plugg. SoundCloud.
- ^ Cookie Joe (January 16, 2021) 'Whatever I Do, I Just Goddamn Do It' – MexikoDro. Culture Captures. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ Zainab Hasnain (May 9, 2016) ON THE BEAT: MexikoDro, the Enigmatic Atlantan Producer Redefining Trap's Sound. The Hundreds. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ The French Plugg Scene: An Interview With Serane. Sabukaru Online. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.

- ^ Hara Vanna Martin Everything You Need To Know About Plug Music. Peacock Plume Student Media, The American University of Paris. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.

- ^ Mario Sundaresan (December 7, 2021) eoy_2021: The year plugg took over. No Bells.

- ^ Arshan Jawid (June 12, 2022) MexikoDro on Drake Placement, Plugg, Lancey Foux, Rapping? Pluggnb (Interview) KidsTakeOver

- ^ Roger Range (May 29, 2021) Plugg Music — One of the greatest genre's in music history Medium Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ Christian Sutton, Vlad Samedi, Sam Cantner (June 7, 2022) SCENES: plugg. SoundCloud.
- ^ Michael Di Gennaro (June 30, 2021) Plugg Ain't Dead: A Guide To Atlanta's Most Sustainable Underground Scene. Sparky. Архіўная копія ад July 1, 2021 г.
- ^ Julia R. (July 1, 2021) Plugg: From Atlanta To Paris. Future Audio Workshop. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ The French Plugg Scene: An Interview With Serane. Sabukaru Online. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ Starter Pack: Playboi Carti. The FADER (June 12, 2019).

- ^ Brandon Callender (December 20, 2021) Popstar Benny wants to make your favorite artist get weird The Fader

- ^ Audiomack (August 20, 2021) BoofPaxkMooky Breaks the Mold. DJ Booth.
- ^ Mario Sundaresan (December 7, 2021) eoy_2021: The year plugg took over. No Bells.
- ^ David Aaron Brake (June 15, 2022) TONY SHHNOW 'REFLEXIONS' PROVES HE CAN'T BE CATEGORIZED. Hip Hop DX.
- ^ Julia R. (July 1, 2021) Plugg: From Atlanta To Paris. Future Audio Workshop. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ Michael Di Gennaro (June 30, 2021) Plugg Ain't Dead: A Guide To Atlanta's Most Sustainable Underground Scene. Sparky. Архіўная копія ад July 1, 2021 г.
- ^ Michael Di Gennaro (June 30, 2021) Plugg Ain't Dead: A Guide To Atlanta's Most Sustainable Underground Scene. Sparky. Архіўная копія ад July 1, 2021 г.
- ^ Michael Di Gennaro (June 30, 2021) Plugg Ain't Dead: A Guide To Atlanta's Most Sustainable Underground Scene. Sparky. Архіўная копія ад July 1, 2021 г.
- ^ Michael Di Gennaro (June 30, 2021) Plugg Ain't Dead: A Guide To Atlanta's Most Sustainable Underground Scene. Sparky. Архіўная копія ад July 1, 2021 г.
- ^ Champagne Steff (April 14, 2020) A Drake song called Plug produced by MexikoDro leaks online. ProducerGrind. Архіўная копія ад April 15, 2021 г.

- ^ Shirley Ju (May 3, 2020) Every Producer Who Worked on Drake's 'Dark Lane Demo Tapes' Variety
- ^ Michael Di Gennaro (June 30, 2021) Plugg Ain't Dead: A Guide To Atlanta's Most Sustainable Underground Scene. Sparky. Архіўная копія ад July 1, 2021 г.
- ^ The 100 Best Rxk Nephew Songs of 2021 (анг.)
- ^ A Guide to Dark Plugg | Anywhere The Dope Go (анг.)
- ^ Alphonso Pierre (April 28, 2021) Listen to Ka$hdami's 'Look N the Mirror': The Ones: The must hear rap song of the day. Pitchfork.
- ^ Alphonso Pierre (April 28, 2021) Listen to Ka$hdami's 'Look N the Mirror': The Ones: The must hear rap song of the day. Pitchfork.
- ^ Mario Sundaresan (December 7, 2021) eoy_2021: The year plugg took over. No Bells.
- ^ Kieran Press-Reynolds (January 25, 2022) Deep-internet bubbles: How microgenres are taking over SoundCloud. No Bells.
- ^ Christian Sutton, Vlad Samedi, Sam Cantner (June 7, 2022) SCENES: plugg. SoundCloud.
- ^ Christian Sutton, Vlad Samedi, Sam Cantner (June 7, 2022) SCENES: plugg. SoundCloud.
- ^ Michael Di Gennaro (June 30, 2021) Plugg Ain't Dead: A Guide To Atlanta's Most Sustainable Underground Scene. Sparky. Архіўная копія ад July 1, 2021 г.
- ^ Christian Sutton, Vlad Samedi, Sam Cantner (June 7, 2022) SCENES: plugg. SoundCloud.
- ^ Ashwin Rodrigues (January 27, 2021) How One Sound Became a Staple in Hip-Hop Production. Vice.

- ^ а б Ashwin Rodrigues (January 27, 2021) How One Sound Became a Staple in Hip-Hop Production. Vice.
- ^ Michael Di Gennaro (June 30, 2021) Plugg Ain't Dead: A Guide To Atlanta's Most Sustainable Underground Scene. Sparky. Архіўная копія ад July 1, 2021 г.
- ^ Ashwin Rodrigues (January 27, 2021) How One Sound Became a Staple in Hip-Hop Production. Vice.
- ^ Joey Ech (June 7, 2022) SoundCloud Highlights Rising Plugg Rap Movement With MexikoDro and More in New SCENES Episode. XXLMag.
- ^ а б в Emmet H. Robinson Smith I Need to Fight the Power, But I Need that New Ferrari : MA thesis. — University of Western Ontario, 2019. — С. 84–85.
- ^ Ashwin Rodrigues (January 27, 2021) How One Sound Became a Staple in Hip-Hop Production. Vice.
- ^ Cookie Joe (January 16, 2021) 'Whatever I Do, I Just Goddamn Do It' – MexikoDro. Culture Captures. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ Zainab Hasnain (May 9, 2016) ON THE BEAT: MexikoDro, the Enigmatic Atlantan Producer Redefining Trap's Sound. The Hundreds. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ Mario Sundaresan (December 7, 2021) eoy_2021: The year plugg took over. No Bells.
- ^ Roger Range (May 29, 2021) Plugg Music — One of the greatest genre's in music history Medium Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ Michael Di Gennaro (June 30, 2021) Plugg Ain't Dead: A Guide To Atlanta's Most Sustainable Underground Scene. Sparky. Архіўная копія ад July 1, 2021 г.
- ^ Champagne Steff (April 14, 2020) A Drake song called Plug produced by MexikoDro leaks online. ProducerGrind. Архіўная копія ад April 15, 2021 г.
- ^ Zainab Hasnain (May 9, 2016) ON THE BEAT: MexikoDro, the Enigmatic Atlantan Producer Redefining Trap's Sound. The Hundreds. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ Alphonso Pierre (April 28, 2021) Listen to Ka$hdami's 'Look N the Mirror': The Ones: The must hear rap song of the day. Pitchfork.
- ^ The French Plugg Scene: An Interview With Serane. Sabukaru Online. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ Mario Sundaresan (March 17, 2021) It's 2021 and I can't stop listening to PLUGG. No Bells.
- ^ Mario Sundaresan (December 7, 2021) eoy_2021: The year plugg took over. No Bells.
- ^ Zainab Hasnain (May 9, 2016) ON THE BEAT: MexikoDro, the Enigmatic Atlantan Producer Redefining Trap's Sound. The Hundreds. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ Dylan Green (December 28, 2020) Young Scooter & Zaytoven Don't Care What You Think. DJ Booth.
- ^ Brian "Z" Zisook (October 20, 2018) Zaytoven Explains Why He Never Spends More Than 10 Minutes Making a Beat. DJ Booth.
- ^ The French Plugg Scene: An Interview With Serane. Sabukaru Online. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ Michael Di Gennaro (June 30, 2021) Plugg Ain't Dead: A Guide To Atlanta's Most Sustainable Underground Scene. Sparky. Архіўная копія ад July 1, 2021 г.
- ^ Hara Vanna Martin Everything You Need To Know About Plug Music. Peacock Plume Student Media, The American University of Paris. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ Julia R. (July 1, 2021) Plugg: From Atlanta To Paris. Future Audio Workshop. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ Michael Di Gennaro (June 30, 2021) Plugg Ain't Dead: A Guide To Atlanta's Most Sustainable Underground Scene. Sparky. Архіўная копія ад July 1, 2021 г.
- ^ The French Plugg Scene: An Interview With Serane. Sabukaru Online. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ Julia R. (July 1, 2021) Plugg: From Atlanta To Paris. Future Audio Workshop. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ The new wave of French rap. Base For Music (July 7, 2021).
- ^ Julia R. (July 1, 2021) Plugg: From Atlanta To Paris. Future Audio Workshop. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ The French Plugg Scene: An Interview With Serane. Sabukaru Online. Архіўная копія ад January 20, 2022 г.
- ^ Michael Di Gennaro (June 30, 2021) Plugg Ain't Dead: A Guide To Atlanta's Most Sustainable Underground Scene. Sparky. Архіўная копія ад July 1, 2021 г.
- ^ Plugg и Tread: два уникальных поджанра андеграунд-рэпа OutStyle

- ^ Mariya Masoltseva (June 1, 2018) Big Baby Tape выпустил дебютный EP "Hoodrich Tales" Afisha
- ^ Премьера дебютного EP от принца трэпа Big Baby Tape. TNT (June 1, 2018).
- ^ Plugg и Tread: два уникальных поджанра андеграунд-рэпа OutStyle
- ^ Rocket: Supreme Swings FastFoodMusic
- ^ Plugg и Tread: два уникальных поджанра андеграунд-рэпа OutStyle
- ^ https://www.tiktok.com/@sqwiij.wav/video/7134069330194599173?q=%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%B3&t=1724433208014
- ^ https://open.spotify.com/artist/4rj0efkREFZWcthl4WcKY9?si=5x3kLgHNQbSz9E-wN1Gh-Q
- ^ 10 lanzamientos para escuchar esta semana: Peces Raros, Blair, El Club Audiovisual y más (гішп.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|