Першая беларуская вечарынка ў Вільні
Першая беларуская вечарынка ў Вільні адбылася 12 лютага 1910 ў клюбе чыгуначнікаў. Мела значны грамадзкі рэзананс, садзейнічала разьвіцьцю беларускага прафэсійнага і аматарскага тэатральнага мастацтва.
Вечарынка арганізавана А. Бурбісам пры падтрымцы рэдакцыі газэты «Наша ніва». Удзельнічала каля 100 чалавек, прысутнічала каля 1000 гледачоў. У праграме спэктакль «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага (пастаноўка А. Бурбіса, сярод удзельнікаў Я. Арлоўскі, Ф. Мурашка, Ч. Родзевіч і інш.); харавыя творы «А хто там ідзе?» (муз. Л. Рагоўскага на словы Я. Купалы), «Чаму ж мне ня пець» і іншыя беларускія народныя песьні (дырыгент Л. Рагоўскі); народныя танцы «Лявоніха», «Мяцеліца», «Юрка», «Верабей» (пад кіраўніцтвам І. Буйніцкага).
Літаратура
рэдагаваць- Няфёд У. Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1982.
- Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1-2. Мн., 1983-85.